Эканоміка1616

Лукашэнка даказвае, што не вінаваты ў эканамічным крызісе

Мытны саюз падпісаў не ён, і да росту цэн на энэрганосьбіты краіну не падрыхтаваў хтосьці іншы.

Мытны саюз падпісаў не ён, і да росту цэн на энэрганосьбіты краіну не падрыхтаваў хтосьці іншы.

Няма прычын панікаваць і крычаць аб магчымай катастрофе ў эканоміцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з дакладам на нарадзе педагагічнага актыву Беларусі.

Але ён прызнаў, што «абвастрыўся шэраг фінансавых праблем». «Шчыра скажу, інфляцыя, дэвальвацыя беларускага рубля, дэфіцыт валюты прывялі да зніжэння таго ўзроўню жыцця людзей, якога мы дасягнулі ў мінулым», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка назваў шэраг фактараў, якія ўскладнілі сітуацыю ў эканоміцы.
У прыватнасці, напярэдадні выраўноўвання мытаў на аўтамабілі ў Мытным саюзе грамадзяне Беларусі ўвезлі ў краіну больш як 250 тыс. аўтамабіляў, што амаль у два разы больш, чым за мінулыя гады. Адпаведна, з краіны на гэтыя мэты было вывезена каля $3 млрд [калі верыць Лукашэнку, сярэдні беларус купляў сабе машыну за 12 тысяч даляраў. Гэтая лічба, здаецца, вельмі далёкая ад рэальнасці.]. Акрамя таго, прыкладна $2 млрд. у гэтым годзе дасць павышэнне цэн на энерганосьбіты і іншую сыравіну, якая пастаўляецца з Расіі. «Разам звыш $5 млрд. толькі за адзін год. І мінулыя гады вы памятаеце пастаянны рост цэн на энерганосьбіты, а за апошнюю пяцігодку яны павялічыліся ў чатыры з палавінай разы для нашай краіны. Вядома, такі ўдар не вытрымала б нават сталая эканамічная сістэма. Таму валюты не хапіла, і здарылася тое, што здарылася», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён падкрэсліў: «Панікаваць і крычаць аб магчымай катастрофе ў эканоміцы і татальным збядненні грамадзян, як гэта робяць нашы апаненты, няма прычын. Я ў гэтым поўнасцю ўпэўнены. Краіна прадаўжае жыць і развівацца».

Каментары16

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →