Ад сённяшняга дня да жоўтых мікрааўтобусаў асаблівая ўвага.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска сёння пачала аперацыю па выяўленню і спыненню парушэнняў ПДР сярод маршрутных транспартных сродкаў,паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аперацыя прадоўжыцца да 1 верасня. Як адзначылі ў дарожнай міліцыі, сярод асноўных парушэнняў, якія дапускаюць вадзіцелі маршрутак — перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, выезд на сустрэчную паласу. Таксама нярэдка маршруткі праязджаюць скрыжаванні на забараняльны сігнал святлафора і парушаюць правілы манеўравання. У ДАІ нагадалі, што для маршрутак на дарозе адводзіцца першая, максімум другая паласа. У крайнюю левую паласу яны могуць заязджаць толькі пры павароце налева.
Інспектары ДПС удзяляюць увагу і таму, як праводзіцца пасадка і высадка пасажыраў з маршрутных таксі. «Гэта можна рабіць толькі ва ўстаноўленых месцах», — нагадваюць у ДАІ. Акрамя таго, вадзіцель не павінен пускаць у салон пасажыраў, калі ўсе месцы заняты. Чалавек, які стаіць у маршрутцы, можа атрымаць сур’ёзныя траўмы пры рэзкім тармажэнні.
-
Беларус, які аб'яўляў галадоўку праз аўтамабіль, які захрас у Клайпедзе, атрымаў нечаканы адказ з літоўскай мытні
-
«Развялі як школьніцу»: горкая гісторыя пра тое, як нельга купляць машыну
-
Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку
Каментары