Аўто2424

Беларус, які аб'яўляў галадоўку праз аўтамабіль, які захрас у Клайпедзе, атрымаў нечаканы адказ з літоўскай мытні

Атрымала працяг гісторыя беларуса, які аб'яўляў галадоўку ў Клайпедзе з-за затрыманага ў порце аўтамабіля. Па-першае, ён атрымаў ліст з літоўскай мытні (хоць звяртаўся ў Сейм), а па-другое, Рыгор Алексіевіч мае намер працягваць пратэст у ЗША — мужчына плануе праводзіць пікеты каля дыпламатычных прадстаўніцтваў Літвы, піша «Новая газета. Балтыя».

Рыгор Алексіевіч. Фота: асабісты архіў героя

— Некаторы час я чакаў, — тлумачыць Рыгор Алексіевіч. — У Літве праходзілі выбары ў парламент, і мяне прасілі не нагнятаць сітуацыю. Аднак электаральная кампанія прайшла, і зараз я маю намер дзейнічаць.

На працягу апошніх месяцаў беларус спрабуе дабіцца выдачы Honda CR-V (2020 г.в.), які ён набыў на адным з амерыканскіх аўкцыёнаў і які быў дастаўлены ў Клайпеду.

Аднак з 4 чэрвеня 2024 года грамадзяне Беларусі, якія набылі транспартныя сродкі ў ЗША, могуць вывезці некаторыя легкавушкі (з рухавіком аб'ёмам больш за 1,9 літра) з Літвы толькі пры прад'яўленні дадатковых дакументаў. У тым ліку дэкларацыі вытворцы транспартнага сродку з пацвярджэннем, што аўтамабіль не будзе прададзены ў Расію. Зразумела, такой даведкі ў пакупнікоў няма — амерыканскія аўкцыёны іх не выдаюць.

— Я працягваў галадоўку на працягу 12 дзён і спыніў пасля таго, як прадстаўнікі Сейма Літвы мяне асабіста запэўнілі, што маё пытанне будзе разглядацца ў адмысловым парадку, — нагадвае Рыгор Алексіевіч. — Я накіраваў свой зварот у парламент.

Пасля гэтага беларус вярнуўся дадому, у Мінск, а праз некаторы час вылецеў у ЗША, дзе яго чакала праца. Там ён правёў акцыю пратэсту ў Сакрамэнта (Каліфорнія).

— У сярэдзіне кастрычніка я атрымаў адказ з мытнай службы Літвы (скрыншот ёсць у распараджэнні рэдакцыі — заўв. Рэд.), хаця я чакаў ліста з Сейма, — кажа беларус. — Адказ мытнікаў мяне, мякка кажучы, збянтэжыў.

У лісце пералічваюцца асноўныя працэдуры, якія праходзіў Honda CR-V: аўтамабіль быў змешчаны на часовае захоўванне, аформленая адпаведная дэкларацыя.

Таксама мытная служба адзначае, што быў устаноўлены нейкі льготны перыяд, аднак красовер «не быў задэклараваны для вывазу на тэрыторыю Беларусі».

— Калі чытаць паперу, то атрымліваецца, што я сам не прыклаў намаганні для яго транспарціроўкі, не задэклараваўшы транзіт! — абураецца ўладальнік Honda. — Але гэта не так. Калі я дамагаўся менавіта гэтага дазволу ў Клайпедскай тэрытарыяльнай мытні, мне стала дрэнна, і мяне шпіталізавалі ў лякарню. Тады катэгарычна адмовіліся выдаваць аўтамабіль, хаця напярэдадні падалі транзітныя нумары.

Як мяркуе беларус, ільготны перыяд, пра які можа ісці гаворка, дзейнічаў да 3 кастрычніка, аднак ліст ён атрымаў толькі 15 кастрычніка.

«Выходзіць мне паведамілі, што я нібыта мог скарыстацца правам транзіту, калі тэрмін ужо выйшаў», — рэзюмуе ўладальнік аўтамабіля.

Ён падкрэслівае, што разлічваў на адказ па сутнасці і паверыў абяцанню прадстаўніка Сейма, а зараз не хавае свайго расчаравання.

Паводле яго слоў, ён па-ранейшаму чакае адказ з парламента, а, калі не атрымае яго па сутнасці, мае намер працягваць акцыі пратэсту ў ЗША — каля дыпламатычных прадстаўніцтваў Літвы.

Тым часам Honda CR-V, якая належыць Рыгору Алексіевічу, па-ранейшаму знаходзіцца ў Клайпедзе.

Каментары24

  • бабруйчанін
    29.10.2024
    Надаць дапамогу прайсці суды летувіскія дайсці да Гаагі і выбіць як мага болей каштоўнасцей€ і маральную шкоду ні забыцца..
    Ёсць ці не Беларус Беларусу
  • Вася
    29.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • fg df
    29.10.2024
    гбшник какойта. нечым мне ён нагадвае таго вайскоўца, у каторага канфіскавалі грошы на мяжы на зялёным калідоры. гадоў дзесяць ці больш таму. па машыну той ехаў. забыўся прозвішча. недзе зараз ен у польшчы ці нямечыне.

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй34

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй34

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →