Усяго патроху3131

«У мяне на працы зніклі ўсе «ящики», засталіся толькі шуфлядкі». Дзяўчына з Віцебска падзялілася, як масквічы яе не разумеюць

Беларуска з Віцебска пераехала жыць і працаваць у Маскву і цяпер дзеліцца ўражаннямі ў тыктоку. Адкрыццём для дзяўчыны стала тое, што расіяне не заўсёды разумеюць яе.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Блогерка працуе ў сферы стаматалогіі і займаецца тым, што мадэлюе ў спецыяльных праграмах зубныя пратэзы, каронкі. Цяпер яна жартаўліва скардзіцца, што пасля эміграцыі людзі перасталі яе разумець.

— Калі я прашу дастаць мне нешта з шуфлядкі, людзі губляюцца. Яны не разумеюць, што такое шуфлядка. А гэта «ящик». І цяпер у мяне на працы зніклі ўсе «ящики», засталіся толькі шуфлядкі. Бо ўсім вельмі спадабалася гэта слова.

Непаразуменні ўзнікалі і са словам гольфік.

— Яны не разумеюць фразу «Калі мне холадна, я апранаю гольфік». «У сэнсе гольфік? Адну доўгую шкарпэтку?». А гольфік — гэта вадалазка.

Не абышлося і без бурака — загадкавага для расіян інгрэдыенту баршчу. Саму блогерку здзівіла тое, наколькі па-рознаму беларусы і расіяне вымаўляюць адныя і тыя ж словы.

@g_liinkaa #рекомендации ♬ W.A.Mozart, Rondo alla Turca from Piano Sonata No. 11 in A major - AllMusicGallery

Менш чым за суткі відэа набрала 185 тысяч праглядаў і каля 17 тысяч лайкаў.

Каментатары асветніцкую дзейнасць віцяблянкі ўхваляюць: «Малайчынка, укараняй там нашы шуфлядкі, кветкі, цукеркі». Сярод слоў, якім прапануюць дзяўчыне вучыць калег, апынуліся таксама буська, ссабойка і байка.

Для кагосьці стала адкрыццём, што на рускай бурак называецца інакш. Але былі і сумныя каментарыі: «А мяне і ў Беларусі не разумеюць. Я ў школе сказала нешта кшталту «Нецікава, не буду», і ўсе адразу «што ты сказала?», «што за нецікава?».

Каментары31

  • Лявон
    17.10.2024
    I - iнтяллект!
  • ><
    17.10.2024
    А яшчэ лепш туды ўвогуле не ездзіць.
  • Anatol Starkou
    17.10.2024
    У першую поездку ў Нью Ёрк у лістападзе 2002 я на Манхэтане спытаў у аднагодкі: “Як прайсці да Пяць авеню?” Ён задумаўся на хвіліну і… пайшоў лесам, не сказаўшы ні слова. Толькі калі паразмаўляў з дачкой, я зразумеў, што трэба было спытаць Пятае авеню.

    Затое амерыканцы 22 год завуць мяне Anatol = Анатол без мяхкага знаку, які ніяк не пазначаны ў маіх дакумантах. Дый не выгаварваюць яны Анатоль.

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →