Грамадства11

«Справа не ў палітыцы». Стала вядома, чаму закрылася каталіцкая семінарыя ў Пінску

Нядаўна стала вядома, што ліквідаваная міждыязэційная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. Адносна прычын гэтага называліся і палітычныя, палітык Віталь Рымашэўскі нават прама абвінаваціў у гэтым беларускі рэжым. Але на самай справе якраз тут палітыкі ніякай няма, тлумачыць «Хрысціянская візія».

Насамрэч навучальная ўстанова была ліквідаваная ў чэрвені гэтага года па рашэнні біскупскай камісіі ў складзе мітрапаліта Юзафа (Станеўскага) і біскупаў Пінскага Антонія Дзям'янкі і Віцебскага Алега Буткевіча. На падставе гэтага рашэння Упаўнаважаны па справах рэлігіі, як рэгістрацыйны орган, ліквідаваў семінарыю. І справа тут зусім не ў тым, што яна не магла прайсці перарэгістрацыю ці што яшчэ.

Да 2018 года ў Беларусі існавалі дзве каталіцкія духоўныя семінарыі — у Пінску і Гродне. Пінская была міждыяцэзійнай — у ёй вучыліся кандыдаты з усёй Беларусі. Гродзенская семінарыя, у сваю чаргу, рыхтавала кадры толькі для сваёй дыяцэзіі.

У 2018 годзе Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, у сувязі са змяншэннем колькасці кандыдатаў на святароў, прыняла рашэнне зрабіць Гродзенскую семінарыю міждыяцэзійнай. Фактычна біскупы пагадзіліся аб'яднаць дзве семінарыі і вучыць кандыдатаў са сваіх дыяцэзій у адным месцы.

Ужо тады штогадовая колькасць кандыдатаў на святароў з усёй Беларусі вагалася вакол колькасці каля 10-ці чалавек.

Разам з гэтым, паводле кананічнага права, кожны біскуп мае права мець духоўную семінарыю ў сваёй дыяцэзіі. Таму біскуп Пінскі, не пагаджаючыся з рашэннем ККББ, скарыстаўся з гэтага права і не закрыў сваю семінарыю з разлікам, што ў ёй будуць вучыцца кандыдаты з Пінскай дыяцэзіі. Аднак праблема ў тым, што гэтых кандыдатаў проста не было.

З 2018 года Пінская семінарыя фактычна пуставала. З парафій дыяцэзіі збіраліся стандартныя абавязковыя зборы на яе ўтрыманне, аднак усім было вядома, што сродкі былі неабходныя ў першую чаргу на будынак, а не на ўстанову. Відавочна, што перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднанняў проста падштурхнула Пінскую дыяцэзію да вырашэння юрыдычнага статусу сваёй семінарыі, а не стала непасрэднай прычынай яе закрыцця.

Семінарыю ў Пінску ў 2001 годзе адкрываў кардынал Казімір Свёнтак. Гэта быў акт аднаўлення гістарычнай справядлівасці — Пінская семінарыя існавала ў 1925-1939 гадах. Сам першы беларускі кардынал скончыў менавіта яе літаральна перад закрыццём савецкімі ўладамі ў красавіку 1939 года.

А вось у XXI стагоддзі Пінскую семінарыю давялося закрываць ужо самім біскупам.

Каментары1

  • Ё
    20.12.2024
    Ватыкану трэба адмяняць цалібат для святароў, бо яшчэ 15-20 гадоў і студэнтаў будзе не дзесяць, а адзін.

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра стан беларускі, якая звалілася з чацвёртага паверха на Пхукеце

Нават калі схаваў твар, цябе пазнаюць — з'явілася новая сістэма відэаназірання6

Стаў вядомы прысуд пінскаму журналісту Яўгену Мікалаевічу, які вярнуўся ў Беларусь4

Сацыёлаг Коршунаў: Лукашэнка хоча паказаць, што ён дыктатар з чалавечым тварам, не доктар Асад

«У беларускім тэатры сёлета рост рэпрэсій. Толькі ў лістападзе звольнілі шэсць чалавек з РТБД»

У мінскім аэрапорце запускаюць электрычны перонны аўтобус1

«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?» Тата з Брэста абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку31

Стала вядома, за што пасадзілі на чатыры гады журналістку Вольгу Радзівонаву2

Лідар паўстанцаў заявіў, што Сірыя не ўяўляе пагрозы для свету, і папрасіў зняць з краіны санкцыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Галоўнае
Усе навіны →