Меркаванні88

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?

Беларускае Міністэрства замежных спраў, а цяпер яшчэ і расійскае выступаюць за тое, каб беларускі бок браў удзел у магчымых мірных перамовах па Украіне. Чаму гэта так важна для рэжыму і пра якія гарантыі бяспекі ён кажа, разважае Валер Карбалевіч.

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца быць удзельнікам мірных перамоў па Украіне. Фота: Getty Images

Тэма зноў актывізавалася

Днямі намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч заявіў, што Беларусь прэтэндуе на ўдзел у мірных перамовах па Украіне, інтарэсы афіцыйнага Мінска павінны быць улічаныя.

«Для нас важна атрымаць гарантыі нашай уласнай бяспекі. Фінальныя дамоўленасці павінны абавязкова ўлічваць у тым ліку і інтарэсы беларускага боку», — сказаў ён на пасяджэнні кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа пры МЗС.

Пазней патрабаванне Юрыя Амбразевіча падтрымала прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава. З яе слоў, Расія лічыць неабходным удзел Беларусі ў мірных перамовах з Украінай.

Чаго гэтым дабіваецца Лукашэнка?

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч адзначае, што Лукашэнка яшчэ ў 2022 годзе казаў, што хоча браць удзел у перамовах. 

«Калі дзесьці на гарызонце замаячылі перамовы, то цікавасць да гэтай тэмы абвастрылася. Спачатку сам Лукашэнка пра гэта казаў неаднойчы, потым Амбразевіч, а цяпер і Захарава гэтую ідэю падтрымала», — кажа Карбалевіч.

Само жаданне Беларусі ўдзельнічаць у магчымых перамовах аналітык называе даволі лагічным, тым больш што без удзелу Беларусі не выпадае казаць пра сістэму рэгіянальнай еўрапейскай бяспекі, але адразу адзначае, што існуе шмат важных нюансаў. 

Фота: Getty Images

Не ўсё так проста

Першы — гэта абмежаваная суб'ектнасць, другі — праблемы з легітымнасцю Лукашэнкі.

«Калі глядзець на сітуацыю з еўрапейскага боку, то незалежнасць і суверэнітэт Беларусі знаходзяцца пад пытаннем. Сёння еўрапейскія палітыкі разглядаюць Беларусь як нейкую расійскую марыянетку. 

Па-другое, пасля 2020 года Захад не прызнае Лукашэнку як легітымнага кіраўніка Беларусі. Таму тут удзел Беларусі сутыкаецца адразу з дзвюма праблемамі», — лічыць Карбалевіч.

Праз гэта, на яго думку, Лукашэнка і імкнецца з дапамогай такога геапалітычнага пытання вырашыць праблему сваёй суб'ектнасці.

«Не выпадкова ён праводзіць фактычна датэрміновыя выбары, каб паспець на гэты перамоўны цягнік. Ён хоча тым самым сказаць, што новыя выбары абнуляюць тыя праблемы з легітымнасцю, якія ўзніклі пасля выбараў 2020 года. 

Маўляў, цяпер у мяне новая легітымнасць, бо больш ніхто не зможа сказаць, што нехта, як Ціханоўская, атрымаў больш галасоў».

Фота: «Наша Ніва»

Такім чынам, разважае Карбалевіч, Лукашэнка імкнецца перагарнуць старонку і атрымаць прызнанне яго законным кіраўніком Беларусі.

Апроч гэтага, ён тым самым хоча дэлегітымізаваць Святлану Ціханоўскую.

«Таксама Лукашэнка такім чынам хоча атрымаць гарантыі для свайго рэжыму не толькі ад Расіі, але і ад Захаду. Таму задачы перад рэжымам стаяць шматпавярховыя», — лічыць Карбалевіч.

Адкуль Лукашэнка адчувае небяспеку?

МЗС казаў, што Мінск на мірных перамовах захоча атрымаць гарантыі бяспекі. Што маецца на ўвазе?

«Лукашэнка ўвесь час кажа, што існуе небяспека ваеннага нападу з боку НАТА, з боку Польшчы, якая хоча захапіць заходнюю Беларусь, што ў Літве рыхтуюцца да нападу нейкія замежныя войскі і г.д.

І тут у мяне ёсць уяўленне, што падобныя заявы — гэта не толькі чыстая прапаганда. Лукашэнка ўсур'ёз можа верыць, што НАТА збіраецца напасці, бо ён жыве ў сваім свеце, дзе карціна свету далёкая ад рэальнасці. Вось яму і патрэбныя гарантыі, што НАТА не збіраецца нападаць. 

Гэта выглядае смешна, але мне падаецца, што Лукашэнка насамрэч асцерагаецца гэтага. 

Таксама ёсць Украіна і Полк Каліноўскага. Лукашэнка таксама настолькі шмат пра яго казаў, што можа сапраўды верыць, што Полк можа пайсці ў вызваленчы паход. Таму ён відавочна хоча гарантый і з боку Украіны».

Апроч гэтага, Карбалевіч лічыць, што Лукашэнка адчувае і небяспеку з боку Расіі. 

Фота: Getty Images

«Праз гэта ён хоча, каб адным махам была гарантаваная бяспека і суверэнітэт Беларусі і з боку Расіі. З гледзішча таго, як сітуацыю разумее Лукашэнка, усё гэта мае сэнс. Бо сёння, як магчыма ніколі раней у гісторыі незалежнай Беларусі, менавіта ад вонкавых чыннікаў залежыць шмат чаго ў краіне. Як стабільнасць гэтага рэжыму, так і суверэнітэт Беларусі. У такой сітуацыі жаданне Лукашэнкі застрахавацца з усіх бакоў прынамсі з'яўляецца зразумелым», — лічыць Валер Карбалевіч.

Навошта ўдзел Беларусі патрэбен Расіі?

Што тычыцца Расіі, то, на думку Карбалевіча, яна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь брала ўдзел у перамовах, бо гэта будзе для яе дадатковым голасам.

«Няма сумневаў, што беларускі і расійскі бок у такім выпадку будуць дзьмуць у адну дудку — гэта цалкам зразумела».

Каментары8

  • .
    18.12.2024
    Усё слушна заўважыў.

    Дадам: Лукашэнка паспяшаецца валасы назад быць-выглядаць "міратворцам", каб не быць абвінавачваным (за саўдзел са злачынствамі Расеяй). Гэта поза нават вышэй за перамоўцаў, амаль суддзя.
    Як кажуць, хто першы надзеў халат, той і псіхіятр. Хто першы надзеў мантыю, той і суддзя.
    (Ці паверыць яму хто, іншае пытанне).
  • Алесь
    18.12.2024
    Ну так реши вопрос с мигрантами на границе. Помилуй политических глядиш и шансов больше будет. Я тоже хочу авакадо и манго но на кассе требуют денег.
  • Я Сахі
    18.12.2024
    Мне па вялікім рахунку ўсё адно, ці выгадны гэты ўдзел Лукашэнку. Я асабіста не збіраюся ліць яму волава ў глотку. Ці выгадна гэта зямельцы нашай гаротнай? Здаецца, так. Так што хай удзельнічае. І так няшмат ўжо яму засталося на гэтым свеце.

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў10

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?5

Ідэолаг Мінабароны Беларусі распаўсюджвае старыя фэйкі пра паходжанне еўрапейскіх чыноўнікаў ад гітлераўцаў6

Еўракамісія пачала разгляд у дачыненні да сэрвісу ТікТок1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Галоўнае
Усе навіны →