«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?» Тата з Брэста абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку
Бацька павёў сваю маленькую дачку на ранішнік у Брэсцкі тэатр лялек. Здаецца, прэтэнзій да забаўляльнай праграмы мужчына не мае. А вось адзенне іншых дзяцей яго абурыла.
Мужчына выклаў у тыкток відэа з танцамі ля навагодняй ялінкі. Здавалася, што магло пайсці не так? Але нагода для незадаволенасці знайшлася:
— Вы дзіця ў гульнявы пакой прывялі ці на ёлку? Калі дзіця адно ў навагодняй сукенцы! (мужчына мае на ўвазе тое, што яго дачка на фоне астатніх дзяцей адзетая больш святочна. — «НН»). Растлумачце мне, калі ласка, дзе зайчыкі, лісічкі, сняжынкі? Што адбываецца? — напісаў аўтар роліка на відэа.
Бачна, што большасць дзяцей прышлі на ранішнік у звычайным адзенні — штанах ды швэдары. Дачка ж мужчыны адзетая ў пышную сукенку.
За тры дні відэа набрала больш за 200 тысяч праглядаў і 11 тысяч лайкаў. А ў каментарыях пачалася дыскусія. Адны падтрымалі аўтара роліка: «Калі ўсё ў прыбраных касцюмах, сукенках — гэта асаблівы настрой, атмасфера. Бо цікава не толькі самому прыбрацца, але і на іншых паглядзець. Проста бацькам лянота стала выдумляць нешта».
Другія не бачаць сэнсу ў «пафасе на адну гадзіну»: «Іншыя бацькі проста спыталі ў дзяцей, у чым яны хочуць пайсці. Мне ў дзяцінстве куды больш хацелася пайсці ў зручнай вопратцы, а не ў пышнай сукенцы, абы як прынцэса».
Трэція пачалі вінаваціць школу ў тым, што знікла аднолькавая школьная форма: «Бацькі пакалення без формы ў школе. І яны паняцця не маюць, што, куды і як апранаць на сябе, не тое, што на дзяцей».
Нехта падышоў і з пункту гледжання фінансаў: «У некаторых стаіць выбар аплаціць ёлку ці касцюм. Не заракайцеся».
Адна з каментатарак пажартавала: «Самі ж нядаўна асуджалі квадробераў, вось і няма цяпер лісічак і зайчыкаў».
У Полацку адмянілі фестываль анімэ і K-pop, бо ён «прапагандуе няправільныя каштоўнасці»
У Гомелі шматдзетная мама стала нараджаць проста падчас навагодняга ранішніка ў школе
Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»
Як выглядае танец на дзіцячым ранішніку на 6 мільёнаў праглядаў
Каментары