Свет1717

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Уладзімір Пуцін настойліва даводзіць, што роўных ракетнай сістэме «Арэшнік» у свеце няма, і збіць яго ніхто не ў стане. 

Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на ​​прамой лініі 19 снежня, заявіў, што сістэмы супрацьпаветранай абароны, якія зараз стаяць у Еўропе, не могуць збіць ракеты сістэмы «Арэшнік». Тым экспертам на Захадзе, якія не вераць у магчымасці «Арэшніка», ён прапанаваў правесці «высокатэхналагічную дуэль XXI стагоддзя». 

«Хай вызначаць нейкі аб'ект для паражэння, скажам, у Кіеве, засяродзяць туды ўсе свае сілы супрацьпаветранай абароны і супрацьракетнай абароны, а мы нанясём туды ўдар «Арэшнікам». І паглядзім, што будзе. Мы да такога эксперыменту гатовы. Ці гатовы іншы бок?» — сказаў Пуцін.

21 лістапада Узброеныя сілы РФ нанеслі ракетны ўдар па Дняпры, ужыўшы, паводле Пуціна, эксперыментальную балістычную ракетную сістэму сярэдняй далёкасці «Арэшнік». Пуцін заявіў, што пры масіраваным ужыванні ракет сістэмы «Арэшнік» моц удару будзе супастаўная з ужываннем ядзернай зброі.

Каментары17

  • Ян
    19.12.2024
    Ды няма ў тым арэшніку пагрозы. Там нават трацілу няма, не кажучы ўжо пра ядзерку. Адныя балванкі жалезныя якія пры падзенні свецяцца і гараць як метэарыты.
  • dog
    19.12.2024
    Оно с этим орешником вообще задолбало всех, жалкое мелкое бегает и пугает серьезных пацанов - во какой у меня ножичек - бойтесь. Орешник у него в голове похоже вырос и не отпускает бедолагу, но всем то пофиг.
  • Сум
    19.12.2024
    Усё ж такі дуэль, гэта трохі інакш.
    Гэта калі пуцін пускае ракету па схованцы Зеленскага, а Зеленскі - па схованцы пуціна.
    І там ужо як каму пашанцуе.
    А тое, што ён прапануе - гэта ракламная дэманстрацыя.

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»17

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

У Мурманскай вобласці двухпавярховы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным — вагоны сышлі з рэек

Ад 11 да 25-ці. Скончыўся суд над украінцам і двума беларусамі, затрыманымі па справе аб «падрыхтоўцы тэрактаў»1

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад занядбаны, а сэрвіс не развіты3

Эканаміст Данейка: Цяпер пры рэформах эканомікі не будзе ўспышак беспрацоўя4

Яркае жыццё і страшны фінал першай беларускай тэлезоркі12

Спасылка на ўпакоўцы беларускіх цукерак абяцае «казачныя гісторыі». Аказваецца, яна вядзе на сайт падатковай2

У Гомельскай вобласці згулялі вяселле 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы юнак3

Трамп з'явіўся на публіцы з новай прычоскай ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»17

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Галоўнае
Усе навіны →