Грамадства

Арыштаваны дом Цапкалаў зноў паспрабуюць прадаць на таргах. Цану значна знізілі

Арыштаваны дом Валерыя Цапкалы ўжо спрабавалі прадаць, але тады пакупнікоў не знайшлося.

Фота: БелЮрЗабеспячэнне

На таргі зноў выставілі арыштаваны двухпавярховы дом Валерыя Цапкалы. Аўкцыён павінен адбыцца 15 студзеня.

Дом № 7 на вуліцы Цяплічнай у Мінску выстаўлены на таргі разам з зямельным участкам плошчай 0,1411 га. Агульная плошча будынка складае 418,3 м2. У склад лота таксама ўваходзіць разнастайная маёмасць, уключаючы мэблю, бытавая тэхніка і прадметы інтэр'еру.

Стартавая цана на пляцоўцы «Белюразабеспячэння» ўстаноўлена на ўзроўні 1 683 200 рублёў, задатак — 168 320 рублёў. Кошт значна знізілі ў параўнанні з першымі таргамі, якія не адбыліся праз адсутнасць Ахвотных: у канцы лістапада стартавы кошт быў складаў 2 104 000 рублёў.

У красавіку з другога разу на аўкцыёне прадалі арыштаваную трохпакаёвую кватэру Цапкалаў у Мінску. Нерухомасць агульнай плошчай 103,7 кв.м з месцам на падземным паркінгу пайшла з малатка за 395,7 тысячы рублёў.

Каментары

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка27

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

У Мурманскай вобласці двухпавярховы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным — вагоны сышлі з рэек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →