Артыст балета Сяргей Палунін заявіў, што з'едзе з Расіі, таму што «душа адчувае сябе не там, дзе павінна быць». Ён быў даверанай асобай Пуціна на апошніх выбарах. На яго грудзях — тату з прэзідэнтам Расіі.
«Дзякуй за ўсё, што зрабіла для мяне Расія. Прыходзіць час, і душа адчувае сябе не там, дзе павінна быць. Даўно мой час у Расіі скончыўся як быццам на гэты момант я сваю місію тут выканаў», — напісаў артыст у сацсетках.
Палунін дадаў, што пакуль не ведае, куды менавіта паедзе далей. «Спадзяюся толькі на тое, каб душа была спакойная і на сваім месцы. Сям'я была шчаслівая і было цікава», — напісаў ён.
Палунін нарадзіўся ў Херсоне і атрымаў адукацыю ў Кіеўскім харэаграфічным вучылішчы.
Палунін быў прэм'ерам Каралеўскага балета ў Лондане. З 2019-га па 2024 год быў выконваючым абавязкі рэктара Акадэміі харэаграфіі Севастопаля. У 2018 годзе Палунін атрымаў грамадзянства Расіі.
Сяргей Палунін падтрымліваў палітыку Пуціна, быў даверанай асобай таго на апошніх выбарах, у яго ёсць татуіроўкі з выявай прэзідэнта Расіі, а ў сацсетках — зборы на расійскіх вайскоўцаў для вайны ва Украіне.
Улетку Палунін заяўляў, што за ім сочаць і дасылаюць «несанкцыянаваныя» пасылкі: «Не ведаю, выбухне гэта калісьці ў мой твар ці не. Час пакажа. Не дай Бог, каб з маёй жонкай нешта здарылася, ці маімі дзецьмі ці гэтак далей. Гэтага дапусціць я не магу», — казаў артыст.
Каментары