Стральба ў абхазскім парламенце: адзін дэпутат загінуў, другі паранены
У выніку страляніны ў Сухумі ад атрыманых ран памёр дэпутат Вахтанг Галандыя. Як паведамляюць СМІ, куля трапіла яму ў галаву.
Стральба адбылася ў будынку парламента самаабвешчанай рэспублікі Абхазія. Загінуў дэпутат Вахтанг Галандыя, апазіцыянер Кан Кварчыя паранены, піша «Эхо Кавказа».
Тэлеграм-канал АМРА-life піша, што ў парламенце абмяркоўвалі законапраект аб забароне майнінгу.
«Падчас пасяджэння Адгур Харазія і Кан Кварчыя ўступілі ў сварку, у выніку Адгур дастаў ствол і пачаў страляць у Кана. Загінулы Вахтанг Галандыя спрабаваў іх разняць», — піша выданне.
Дэпутат Галандыя памёр ад атрыманых ран. Кан Кварчыя паранены ў руку.
Паводле абхазскага МУС, падазраваны ўцёк з месца здарэння.
Каментары