У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод
Пра нараджэнне сына вядомы шоўмен і тэлевядучы Яўген Булка паведаміў у сацсетках, расказаўшы таксама пра праблемы, з якімі той з'яўляўся на свет.
Нараджаць жонцы Булкі давялося ў Грузіі. Падчас цяжарнасці ў Ізраілі, дзе сям'я цяпер жыве, было неспакойна, таму хацелася знаходзіцца да родаў у больш ціхім месцы. А паколькі сталай працы ў шоўмена на той час не было, то меў значэнне і фінансавы фактар. У выніку Булкі скарысталіся з парады сяброў і спыніліся на Грузіі.
Клініка Пінеа ў Тбілісі пакінула добрае ўражанне сваім выдатным сэрвісам і прафесіяналізмам лекараў, тым больш што падчас родаў узніклі ўскладненні з-за пэўных неахайнасцяў, дапушчаных беларускімі лекарамі тады, калі пры дапамозе кесарава сячэння ў Булак нараджаўся першы сын Лявон.
«У выніку 3 гадзіны складанай аперацыі, 3 хірургі, дрэнажы, катэтары і вырваныя нервы. І рахунак на 3000$… разлічвалі максімум на 1500», — піша Булка, ніякіх прэтэнзій да медыкаў не маючы, а будучы ім вельмі ўдзячным.
Народжанага з такімі прыгодамі сына бацькі назвалі Давідам, а ў Грузіі сям'я яшчэ пажыве «нявызначаны тэрмін».
Яўген Булка пераехаў жыць у Ізраіль з сямʼёй у красавіку 2022 года праз палітычную сітуацыю ў Беларусі. Ён прадаў у Беларусі дом сваёй мары і ўладкаваўся ў Ізраілі аперацыйным санітарам у клініцы. У кастрычніку 2023-га яму разам з жонкай і двухгадовым сынам давялося зноўку пераязджаць — з-за нападу ХАМАС на Ізраіль.
У Ізраілі Булку даводзіцца шмат працаваць, у тым ліку на некваліфікаваных работах. Сярод іншага ён працаваў грузчыкам.
«Мы моцныя, мы вывезем». Тэлевядучы Яўген Булка вярнуўся ў Ізраіль і пайшоў працаваць чорнарабочым
Яўген Булка з сям'ёй перабраўся з Ізраіля ў Грузію
Яўген Булка з жонкай змаглі вярнуцца дадому ў Ізраіль да свайго двухгадовага сына
Шоўмен Яўген Булка чакае рэйса ў Ізраіль — там застаўся сын
«Сяброўка з сабою ўзяла сякеру. Ва ўсім будзем разбірацца, калі Ізраіль пераможа». Беларусы ў Ізраілі пра вайну вачыма мясцовых
Каментары
Трэба гранты ўвогуле адмяніць беларусам - тады вось такія працавітыя людзі і будуць вызначаць лёс сваёй краіны.
Менавіта такія, як гэты Баранка павінны вызначаць, куды будзе ісці краіна і драць тры шкуры з тых, хто будзе пасціся на іхнай падтрымцы-падатках.