Грамадства22

Мінчук, у якога да 38 гадоў ужо 15 судзімасцяў, прыйшоў на працу і скраў ноўтбук

Мужчыну будуць судзіць 16-ты раз, прычым на крадзяжы ён ужо трапляўся.

Мінчук працаваў у камунальнай арганізацыі. Аднойчы раніцай ён прыйшоў на працу і ўбачыў, што дзверы ў кабінет дыспетчара не зачыненыя. Мужчына скраў з кабінета ноўтбук і ў той жа дзень прадаў яго знаёмаму за 500 рублёў.

Прыяцеля ён запэўніў у тым, што камп'ютар нібыта не мае крымінальнага следу. Аднак пакупнік западозрыў нядобрае, калі ўбачыў у ноўтбуку службовыя файлы. Ён адразу звярнуўся ў міліцыю, пішуць «Мінск-Навіны».

Там пацвердзілі, што камп'ютар быў скрадзены. 38-гадовага злодзея затрымалі. Аказалася, у мужчыны за плячыма ўжо 15 судзімасцяў, у тым ліку за маёмасныя злачынствы. Адна з судзімасцяў дагэтуль не пагашаная.

Мінчука абвінавацілі ў паўторным таемным выкраданні маёмасці. Яму пагражае ад штрафу да чатырох гадоў турмы, а таксама прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Пад варту мужчыну не адправілі: яго пакінулі пад падпіскай аб нявыездзе.

Каментары2

  • Ёсік
    19.12.2024
    Каму ты патрэбны, штраф атрымаеш, і надалей будзеш сьмецьце прыбіраць ды сьнег убіраць. А вось каб ты выбухнуў Жыве Беларусь!, ці бел-чырвона-белы сьцяг павесіў, тады б цябе ўлады не даравалі.
  • Жвір
    19.12.2024
    Шура Балаганов! :)
    Колькі вам трэба для поўнага шчасьця... Ясно. :))
    Ёсік, а вам ?

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі3

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка28

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі3

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →