Грамадства22

У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі

Група валанцёраў вырашыла прывесці ў парадак капліцу-пахавальню Качаноў у вёсцы Івашкаўцы Смаргонскага раёна. Але ўбачанае іх шакавала. Падчас працы яны заўважылі, што парэшткі пахаваных парушаныя. З саркафагаў выцягнулі косткі і рэчы, таксама памерлым адарвалі чарапы, піша Hrodna.life.

Капліца-пахавальня Качаноў у Івашкаўцах. Фота: Аляксандр Фёдараў, Яндэкс Карты
Капліца-пахавальня Качаноў у Івашкаўцах. Фота: Аляксандр Фёдараў, Яндэкс Карты

Капліцу-пахавальню пабудавала на пачатку XX стагоддзя сям’я Качаноў, якія былі прыхаджанамі каталіцкай парафіі ў Солах. Капліца ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў як помнік 3-й катэгорыі каштоўнасці. З 2018 года краязнаўца Алена Бобіна даследуе гісторыю капліцы, ладзіць суботнікі і арганізуе рэстаўрацыйныя работы.

Шмат смецця, але клімат спрыяе муміфікацыі: у якім стане знаходзіцца капліца

Чарговы суботнік адбыўся 7 снежня 2024 года. Тады Алена Бобіна разам з групай валанцёраў даследавала капліцу і вызначыла, што вентыляцыйныя каналы будынка забітыя смеццем, камянямі і бітым шклом.

«Неабходна правесці іх ачыстку і ўстанавіць рашоткі, каб папярэдзіць пранікненне дробных птушак і жывёл», — падзялілася на сваёй фэйсбук-старонцы Алена Бобіна.

Разам з тым крыпта захавалася ў добрым стане. Краязнаўца лічыць, што не апошнюю ролю ў гэтым сыграла майстэрства архітэктара і дойлідаў.

«Сцены, перакрыцці, нішы знаходзяцца ў ідэальным стане, цалкам адсутнічаюць сляды вільгаці. Адмысловы клімат спрыяў муміфікацыі большасці парэшткаў у саркафагах», — піша Бобіна.

Валанцёры: «З усіх пахаваных толькі ў аднаго захаваўся чэрап»

У крыпце знаходзяцца шэсць цынкавых саркафагаў і тры драўляныя труны. Як удалося высветліць Бобінай, тут пахаваныя бацька і дачка — Казімір і Аляксандра Качаны. Імёны астатніх прадстаўнікоў роду пакуль невядомыя.

Падчас работ у капліцы валанцёры заўважылі, што ўсе саркафагі і труны ўскрытыя.

«З усіх пахаваных толькі ў аднаго захаваўся чэрап (наогул гэты саркафаг найменш пашкоджаны, магчыма, вандалы і злачынцы не паспелі да яго дабрацца), астатнія чарапы былі выкрадзеныя. Большасць цел выцягнутыя з разадраных металічнымі прадметамі (ламамі, манціроўкамі?) саркафагаў.

Верагодна, пасля таго, як з іх былі знятыя ўсе каштоўныя рэчы (няма нават ружанцаў), яны былі раскіданыя ў хаатычным парадку. Ад тых целаў, якія не маглі выцягнуць з саркафагаў, проста адрывалі галовы, прытым ніжняя сківіца заставалася з целам. І ўсё гэта з улікам таго, што парэшткі часткова муміфікаваныя. На адным з саркафагаў, аздобленых анёламі, у анёлаў таксама адрэзаныя галовы», — піша краязнаўца.

У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі - цяпер яе аднаўляюць
Адзін з пашкоджаных саркафагаў і імянная шыльда пахаванага з роду Качаноў. Фота: фэйсбук Алены Бобінай

Вандалы маглі пранікнуць у капліцу ў 2016 годзе

Бобіна адзначае, што, па словах мясцовых жыхароў, у 2016 годзе, пасля смерці мясцовага чалавека, які наглядаў за могілкамі, дзверы капліцы былі ўзламаныя і каля месяца стаялі расчыненымі. Краязнаўца мяркуе, што менавіта тады пахаванні маглі апаганіць.

Краязнаўца прызнае, што пабачанае ў капліцы яе шакавала. Таксама Бобіна адзначае, што падобныя суботнікі дазваляюць адшукаць новыя факты, якія «павінны стаць вялікім штуршком для далейшага вывучэння і даследавання крыпты».

Каментары2

  • Мх
    11.12.2024
    Можна нават правангаваць адказ ГУБАЗіКА: "Злачынства зроблена ў неўстаноўлены час, неўстаноўленымі асобамі, і таму справы не будзе". Гэта было зроблена наўмысна, і мяркуючы па ўсім добра рыхтавалася. Глядзіце, каб не павесілі ўсё на валанцёраў.
  • Аляксандр Рыгоравич
    12.12.2024
    Гаварыце са мной, не забывайце пра миня, прыезжайце ка мне в госци. А то я и не такое магу сдедаць.

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»6

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»6

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →