Грамадства33

Стаў вядомы прысуд пінскаму журналісту Яўгену Мікалаевічу, які вярнуўся ў Беларусь

У пачатку кастрычніка суд у Пінску прызнаў Яўгена Мікалаевіча вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе паўтара года калоніі агульнага рэжыму, піша «Медыя-Палессе».

У 2020 годзе Яўген Мікалаевіч у якасці відэакарэспандэнта «Медыя-Палесся» асвятляў пратэсты ў Пінску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Журналіст не прымаў непасрэднага ўдзелу ў пратэстах: ён вёў фота– і відэаздымку па рэдакцыйным заданні.

10 жніўня 2020 года пры выкананні службовых абавязкаў Яўген Мікалаевіч быў затрыманы і збіты. Пазней стала вядома, што Мікалаевіча спачатку адправілі ў СІЗА, а затым перавялі ў папраўчую калонію ў Івацэвічах. Калі журналіста вызвалілі, ён працягнуў сваю прафесійную дзейнасць на сайце.

30 жніўня Яўгена Мікалаевіча зноў затрымалі. Тады ён знаходзіўся воддаль плошчы, дзе праходзіла мірная акцыя пратэсту, не паспеў нават дастаць тэхніку. Яўгена прысудзілі да адміністрацыйнага арышту, але прысуд быў апратэставаны і журналіст застаўся на волі.

У лістападзе 2020 года Яўгена Мікалаевіча зноў выклікалі ў міліцыю Пінска па надуманай прычыне. Як ён пазней распавёў, пасля размовы са следчым, які не знайшоў дачынення журналіста да злачынства, яго затрымалі для адбыцця прызначанага раней адміністрацыйнага арышту.

Адбыўшы арышт, Яўген Мікалаевіч пакінуў Беларусь. Ён працаваў за мяжой у сферы, не звязанай з журналістыкай. У пачатку 2024 года ён вырашыў вярнуцца дадому і быў затрыманы. Невядома, калі менавіта гэта адбылося.

Імя Яўгена Мікалаевіча з'явілася ў спісе асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Каментары3

  • Изя
    19.12.2024
    Заела тоска по родной тюряге!
  • Пытанне
    19.12.2024
    Тут сам не ведаеш, як будзеш рэагаваць, калі што здарыцца з бацькамі. Адхіляеш розныя думкі, зачыняешся ад іх. Але ж час прыйдзе… і што тады? Ехаць? Паўзці на пузе праз балоты, лясы да дому?
  • cc
    19.12.2024
    Можна падзякаваць БАЖ за падтрымку калегаў у складаных абставінах

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»5

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Усе навіны →
Усе навіны

Артыст балета з Пуціным на грудзях заявіў, што з'язджае з Расіі9

Лукашэнкаўскага шпіца ў ААЭ сустрэла ганаровая варта8

У межах вуліц Захарава — Андрэеўскай у Мінску ўзвядуць жылы комплекс у скандынаўскім стылі ФОТА4

«Прыміце рашэнне, хто я для вас». Каліновец амаль год не можа легалізавацца ў Літве28

Масава прадаваць елкі Мінлясгас пачне ў выходныя. Колькі будуць каштаваць навагоднія дрэвы

Найлепшы футбаліст Беларусі — 2021, якога судзілі за пратэсты, працягнуў кантракт з клубам з Мазыра

Блогер прапанаваў падлетку пазваніць маці і сказаць, што той пераходзіць на беларускую мову. Якая была рэакцыя маці?19

Школьніца з Бешанковічаў прыдумала, як шыць торбы з чайнага грыба3

На Гомельшчыне пара развялася, пражыўшы ў шлюбе больш за 50 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»5

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Галоўнае
Усе навіны →