У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» старонку ў сацсетцы Х Аляксандры Матвійчук — кіраўніцы праваабарончай арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх паслуг», якая ў 2022 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію міру разам з беларусам Алесем Бяляцкім і расійскай праваабарончай арганізацыяй «Мемарыял».
Адпаведнае рашэнне прынятае 18 снежня судом Цэнтральнага раёна Мінска, піша «Вясна». На старонку ўкраінскай праваабаронцы падпісаныя амаль 200 000 чалавек.
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонкі ў Х j_matuzova, Lastanka, старонкі ў тыктоку NarDep, «Александр», «Кастусь», «Мiкiта», potatoesSs.
Каментары