Грамадства11

Валанцёры расчысцілі пад Навагрудкам руіны касцёла ў егіпецкім стылі ФОТАФАКТ

25-26 кастрычніка каталіцкія валанцёры працавалі каля вёскі Суляцічы Навагрудскага раёна, дзе ў пачатку ХІХ стагоддзя быў пабудаваны касцёл ва ўнікальным для Беларусі егіпецкім архітэктурным стылі, які ў гады савецкага ваяўнічага атэізму быў зруйнаваны, піша Katolik.life.

Вынік працы добраахвотнікаў па расчыстцы руін каталіцкага храма ў Навагрудскім раёне паказаў ксёндз Юрый Жэгарын.

Каб уратаваць ад забыцця святое месца, энтузіясты расчысцілі руіны гістарычнага касцёла ад хмызняку. Талака ладзілася сумесна з валанцёрамі з розных куткоў Беларусі пры актыўным удзеле каманды «Радыё Марыя».

«Радуе сэрца, што хапае ў нас сапраўдных, салідарных і неабыякавых людзей, асабліва важна — мужчын! Зрабілі добрую справу, зрабілі што маглі. Дзякую Богу за дапамогу і натхненне!» — напісаў ксёндз Юры і таксама падзякаваў раённым уладам, вальшчыкам лясгасу і апублікаваў на сваёй старонцы серыю фота і відэа.

Гэта ўжо другая падобная акцыя: у першы раз добраахвотнікі фарбавалі касцёл у Хоўхлаве пад Маладзечна.

Так выглядаў храм у Суляцічах да руйнавання. Фота: Глобус Беларусі

Каментары1

  • Стоп таракан
    28.10.2024
    Сейчас мусора скажут, что вскрыли экстрэмискую ячэйку

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася9

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 100 аўтобусаў стаяць на польскай мяжы

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў другім туры выбараў у Літве2

Таццяна Хоміч расказала пра стан здароўя Марыі Калеснікавай

Упершыню беларускі брамнік згуляў у НХЛ. Які вынік?5

Шрайбман назваў краіны, якія маглі б весці перамовы з Лукашэнкам2

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах49

Чаму многія жыхары Грузіі, якая імкнецца ў ЕС, галасавалі за «Грузінскую мару»?13

Гэтай ноччу ўпершыню ў гісторыі НХЛ згуляе беларускі брамнік

Камандуючы ССА заявіў, што вайсковы спецназ гатовы да выбараў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася9

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →