Моды22

Атлусценне стане маркерам беднасці? Многія селебрыці рэзка худзеюць на фоне папулярнасці «Аземпіка»

Кілаграмы губляюць нават іконы бодзіпазітыву. Людзі адчуваюць сябе падманутымі.

Актрыса Барбі Ферэйра раней і цяпер. Фота: інстаграм

Фатаграфіі схуднелых бодзіпазітыўных заходніх ікон Лізо і Барбі Ферэйры справакавалі новую хвалю абмеркаванняў таго, як на грамадства ўплывае папулярнасць прэпарата «Аземпік», піша выданне «Холад».

Псіхолаг, якая спецыялізуецца на разладзе харчовых паводзінаў, Рына Рамзаева разважае: як толькі на рынку з'яўляецца прэпарат, здольны проста вырашыць асноўную праблему атлусцення — знізіць апетыт механічна, а не праз псіхалагічную прапрацоўку, — многія хапаюцца за яго, як за апошнюю надзею.

«Ці стаў «Аземпік» пагрозай бодзіпазітыву? Бодзіпазітыў першапачаткова паўстаў як рух за прыняцце і дэстыгматызацыю паўнаты, яго лозунг: «Маё цела — мая справа». Пазней яго сталі надзяляць больш шырокім значэннем: ён стаў уключаць падтрымку людзей з інваліднасцю або нестандартнай знешнасцю. Заканамерна ўзнікае пытанне: што будзе з бодзіпазітывам, калі ўсе рэзка пачнуць худзець, асабліва знакамітасці, меркаванне і прыклад якіх маюць вялікае значэнне ў грамадстве?» — піша псіхолаг.

Селебрыці, якія папулярызавалі любоў да сябе ў любой вазе, сутыкнуліся з некалькімі прэтэнзіямі. Іх прыхільнікі расчароўваюцца, а тыя, хто крытыкаваў бодзіпазітыў, атрымалі яшчэ адзін аргумент у падтрымку сваёй пазіцыі. Іх ідэя ў тым, што бодзіпазітыў — першапачаткова крывадушны рух, паслядоўнікі якога хлусяць аб прыняцці свайго цела. І тое, што многія пачалі худзець, як толькі гэта стала прасцей, сведчыць пра адсутнасць рэальнага прыняцця.

Даследаванне дацкай фармацэўтычнай кампаніі Novo Nordisk, вытворцы Wegovy (у склад гэтага прэпарата для пахудзення ўваходзіць семаглутыд — тое ж рэчыва, якое ў «Аземпіку»), паказала, што праз год пасля адмены прэпарата ⅔ страчанай вагі вяртаюцца. Гэта значыць для ўстойлівага выніку яго трэба прымаць усё жыццё. На гэта гатовыя пайсці не ўсе, разважае Рамзаева.

«Камусьці прэпарат зусім проціпаказаны, гэта значыць далёка не 100% людзей змогуць яго выкарыстоўваць. Больш за тое, семаглутыд (дзейнае рэчыва ў складзе «Аземпіка». — НН) і аналагі дорага каштуюць, асабліва цяпер, калі на іх велізарны попыт».

«Мы можам апынуцца ў сітуацыі, дзе атлусценне стане маркерам беднасці, толькі ўзмацніўшы расслаенне ў грамадстве»,

— лічыць псіхолаг.

Ёсць рызыка, што зніжэнне вагі стане здавацца чымсьці простым, і поўным людзям стануць надаваць менш увагі ў медыцынскай сферы, прапануючы вырашыць усе астатнія праблемы са здароўем з дапамогай пахудзення.

Разам з тым, лічыць псіхолаг, бодзіпазітыў не знікне.

«Ён ужо зрабіў вялікі ўклад у грамадства, і многія ўжо не так зацікаўлены ў дасягненні фігуры мары, ды і ўяўленні аб ідэальнай фігуры змяніліся. Да таго ж прэпараты семаглутыду не дапамагаюць падцягнуць абвіслую скуру, не падцягваюць мышцы і не ратуюць ад старасці і друзласці скуры, гэта значыць не вырашаюць усе праблемы, з-за якіх мы да гэтага часу адчуваем сябе недастаткова прыгожымі».

Да таго ж бодзіпазітыў — гэта не толькі пра паўнату, але і пра дазвол адстойваць свае межы, пра тое, каб рабіць найлепшы выбар для сябе, не арыентуючыся на меркаванне выпадковых людзей. 

Каментары2

  • Жодзінскае бядноцце
    19.12.2024
    Во й нашыя дамарошчаныя мелі ў Беларусі маркер багатасці, што ледзь галовы ў экраны ўлазілі. Прыехалі ў Эўропу, а тут маркер іншы - закупіліся Азэмпікам.
    Давайце камэнтары Стрыжака і Вячоркі як экспэртаў у тэме.
  • даведка
    19.12.2024
    Если вдруг вколется Александр Лукашенко, то станет похож на Николая Лукашенко.

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»22

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка27

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

У Мурманскай вобласці двухпавярховы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным — вагоны сышлі з рэек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»22

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Галоўнае
Усе навіны →