Вядучага АНТ Тура загрыміравалі пад крымінальніка і пасадзілі ў камеру ФОТАФАКТ
З'явіўся відэаанонс новага выпуска праграмы «Будет дополнено» на тэлеканале АНТ, які збіраюцца паказаць сёння ўвечары. Вядучы праграмы Ігар Тур зняты там у нязвыклым вобразе.
Ігара Тура загрыміравалі пад вязня, які сядзіць у беларускай турме. Яму начапілі парык, які мае імітаваць паголеную галаву, і змясцілі ў адпаведны антураж.
Можна меркаваць, што гэта анонс нейкага чарговага прапагандысцкага фільма, прысвечанага кіпучай барацьбе лукашэнкаўскіх сілавікоў са знешнімі і ўнутранымі пагрозамі рэжыму. Ігар Тур вядомы як прапагандыст, які пастаянна прыцягваецца да працы са злівамі і правакацыямі КДБ.
«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта
Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%
Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?
Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі
Каментары
Гранты прапанандзе аказаліся значна больш эфектыўнымі за гранты "незалежным СМІ", бо там адразу па галаве даюць за транжырства, а ў "дэмакратычных сілах" хоць кол на галаве цяшы - ніхто ні за што не адказвае, дайце толькі грошай.