Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку
Ліліі Качан закідаюць «заклікі да санкцыяў» і ўдзел у пратэстах.
Ліліі Качан 41 год, яна з Мінска. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2007 годзе.
У 2012 Качан скончыла ардынатуру па спецыяльнасці «хірургія». Працавала ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску, а таксама ў «Нардзіне». Мае больш за 17 гадоў стажу як урач.
Лілія вельмі любіць падарожнічаць. У яе сацсетках шмат фота з вандровак па Беларусі і замежжы. А яшчэ яна фатаграфуе і аддае гэтаму шмат часу.
Качан знікла з усіх сацсетак пасля 16 кастрычніка 2024 года, калі быў выкладзены яе апошні допіс з фотаздымкамі. Пасля гэтага жанчына не з'яўлялася анлайн, быў выдалены і яе тэлеграм-акаўнт.
Лілію Качан пачынаюць судзіць 27 снежня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачанні — «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК) і «заклікі да санкцыяў ці іншых мер, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Ёй пагражае да дванаццаці гадоў калоніі са штрафам.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары