Грамадства

У Беларусі распаўсюдзяць Віфлеемскі агонь, але даставяць не з Віфлеема

Сёлета ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе перашкодзіў даставіць Агонь непасрэдна з Віфлеема.

Упершыню за ўсю гісторыю акцыі будзе распаўсюджвацца агонь, які з мінулага года захоўвалі аўстрыйскія скаўты. Каталіцкія скаўты Беларусі наведаюць больш за 140 рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафій, каб даставіць Віфлеемскі агонь міру, піша katolik.life.

У бліжэйшыя суботу і нядзелю, 21-22 снежня, ад гэтага сімвала Раства можна будзе запаліць лампады ў храмах, каб занесці ў свае дамы.

Сёлета ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе перашкодзіў даставіць Агонь непасрэдна з Віфлеема.

У месцы зямнога нараджэння Ісуса Хрыста другі год запар не будуць паўнавартасна адзначаць Каляды.

Таму ўпершыню за ўсю гісторыю акцыі будзе распаўсюджвацца Віфлеемскі агонь, які з мінулага года захоўвалі аўстрыйскія скаўты, гаворыцца на старонцы прыходу ў Варнянах.

У Беларусь традыцыйна перадаюць Віфлеемскі агонь польскія cкаўты (харцэры).

А 15 снежня сімвал Раства ўжо прыбыў ва Украіну-у грэка-каталіцкай царкве Ужгарада адбылася цырымонія перадачы агню міру украінскім пластунам ад скаўтаў Славакіі.

Каментары

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе быў моцны пажар, падумваюць знесці1

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ9

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

Стане крыху цяплей1

У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком1

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі25

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →