Грамадства

МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага Беларусі

Гэта зроблена ў сувязі з «агрэсіўнымі дзеяннямі КДБ» у дачыненні да польскіх дыпламатаў.

Фота: МЗС Польшчы

Міністэрства замежных спраў Польшчы 18 снежня выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксея Панкраценку, піша Reform.news.

Як вынікае з сённяшняга паведамлення замежнапалітычнага ведамства, прадстаўнік Беларусі быў выкліканы «ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі беларускага КДБ у дачыненні да дыпламатаў Рэспублікі Польшча на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама трэціх краін». Акрамя таго, падставай для выкліку стала нота МЗС Беларусі, уручаная прадстаўніку Польшчы ў Мінску 11 снежня.

«Падчас сустрэчы беларускаму дыпламату была ўручаная нота, у якой выказваецца рашучы пратэст супраць вышэйзгаданых дзеянняў, а таксама было паведамлена, што працяг падобнага роду правакацыі сустрэне сіметрычны адказ з польскага боку», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, на мінулым тыдні па беларускім тэлебачанні быў паказаны фільм пра спробу вярбоўкі беларускага дыпламата польскімі спецслужбамі ў Кішынёве, якая нібыта мела месца ў Кішынёве. 11 снежня часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштаф Ажана быў выкліканы ў МЗС, дзе яму была ўручаная нота.

Раней удалося высветліць, што дыпламат, якога, паводле версіі беларускага боку, спрабавалі падкупіць польскія спецслужбы, можа з'яўляцца супрацоўнікам КДБ, якія працуюць пад прыкрыццём.

Каментары

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»21

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка26

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

У Мурманскай вобласці двухпавярховы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным — вагоны сышлі з рэек

Ад 11 да 25-ці. Скончыўся суд над украінцам і двума беларусамі, затрыманымі па справе аб «падрыхтоўцы тэрактаў»1

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад занядбаны, а сэрвіс не развіты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»21

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Галоўнае
Усе навіны →