Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць
Адна з самых папулярных груп Беларусі выпусціла першы за два гады паўнафарматны альбом The Ideals.
І сусветную не для прыгажосці: першае месца ў Shazam, дзясяткі мільёнаў праслухоўванняў, кантракт з мэйджар-лейблам Warner Brothers і танец Бенедыкта Камбербэтча ў TikTok — вось вынікі добра вядомага ўсім хіта, піша Onliner.by.
З таго часу Intelligency канчаткова замацаваліся ў ролі адных з хэдлайнераў беларускай сцэны. Іх па-ранейшаму штомесяц слухаюць мільёны людзей на розных пляцоўках (1,2 млн у «Яндэкс Музыцы» — сур'ёзны паказчык), іх па-ранейшаму паважаюць і любяць. Але фанаты даўно чакалі новага паўнавартаснага альбома.
І вось гэта здарылася. Intelligency — вялікі, 16-трэкавы рэліз, які гучыць як Intelligency на стэроідах. Той самы меладыйны вакал, тыя ж сінтэзатары і тэхна, якія часам вельмі эклектычна ператвараюцца ў лёгкі drum’n’bass. Увогуле, тая самая знаёмая электроніка для інтэлігентаў, але з зубамі і амаль у двайным, у параўнанні з звычайным, аб'ёме. Вось што пра новую музыку групы кажа сам франтмэн Intelligency Усевалад Доўбня.
— Гэта галоўная наша праца з часоў альбома, дзе выйшаў той самы August, які зрабіў нас папулярнымі па-за межамі Беларусі. А ўвогуле, напэўна, і за ўсю кар’еру. Звычайна мы стараемся напісаць 11—12 трэкаў, жорстка адбіраем іх, каб усё ўмясцілася на адной вініловай кружэлцы. А тут выйшла 16 трэкаў, і рука не паднялася выкінуць ніводзін.
— Калі ў вас выходзіў мінулы альбом, вы прыдумалі вызначэнне свайго жанру — «тэхна-блюз». Для гэтага альбома новы жанр таксама прыдумалі?
— Гэта ўсё яшчэ тэхна-блюз, але цяпер крышталізаваны, даведзены да ідэалу. Лічу, што мы зараз у сваёй найлепшай форме.
— Плануеце тур?
— Так, хутка паедзем у еўрапейскі тур. У нас там па-ранейшаму дастаткова слухачоў. У тым жа Spotify іх стабільна па 200 000 у месяц. Першы білет новага тура, напрыклад, купіў чэх. Карацей кажучы, залы пустымі не будуць дакладна.
— Што яшчэ ты хацеў бы дадаць пра альбом?
— Шмат у чым гэта альбом-тэрапія. Спадзяюся, камусьці ад яго стане прасцей, лепш і прыемней. Нам усім трэба заканчваць з гэтай зацяжной дэпрэсіяй. Усё будзе добра.
-
Зінаіда Фурор, Наста Краўчанка, Герман Цітоў: хто застаўся на беларускай эстрадзе пасля чыстак?
-
«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў
-
Прэмія MTV: трыумф Тэйлар Свіфт і эмацыйная прамова Рыты Оры аб удзельніку One Direction
Каментары
І сапраўды, нагоды ж сумаваць больш няма. Праблема вырашана. Таму трэба весяліцца. Перагортваем старонку пад выдатныя біты.
Падобна, няма ў нас будучыні.