Грамадства22

Да канца года мінскую сетку веласцежак павялічаць на 21 км

У Мінску плануецца значнае пашырэнне сеткі веласцежак: да канца бягучага года будзе арганізавана звыш 21 км новых участкаў. Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Максім Варапай на пасяджэнні гарадской камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, пішуць «Мінск-Навіны».

З агульнай колькасці веласцежак пасля гэтага 27 км будуць магістральнымі, 2,1 км — на праезнай частцы, а звыш 264 км — адасобленымі і сумешчанымі.

Варапай таксама адзначыў, што ў рамках плана па ўладкаванні веласіпедных сцежак на 2025-2030 гады ў Мінску павінна быць створана да 380 км асноўных веласіпедных шляхоў.

Сярод запланаваных работ — будаўніцтва веласцежкі працягласцю 1190 м і шырынёй 2,5—3 м уздоўж бульвара на вуліцы Гамарніка, а таксама веласцежкі даўжынёй 19 км уздоўж канала Сляпянскай воднай сістэмы.

Акрамя таго, у план уключаныя ўчасткі для арганізацыі веласцежак на тратуарах у розных раёнах горада.

Абследаванне вуліц для ўладкавання новых веласцежак завершыцца да 1 лютага 2025 года, пасля чаго будуць вызначаныя месцы і тэрміны рэалізацыі праекта. 

Каментары2

  • .
    12.10.2024
    Ага, да 1 лютага 2025 года абследуюць вуліцы, каб вызначыцца з месцамі рэалізацыі праекта, каб да канца бягучага года [2024] арганізаваць 21 км новых роварных дарожак.
    Самі чыталі, што пераклалі? Я разумею, што Мінск-Навіны пішуць лухту, ну а Наша Ніва гэта іх падраздзяленне ці як?
  • Alex
    13.10.2024
    А что, у нас велосипедисты только в Минске живут?

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску2

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і ХАМАС дасягнулі прынцыповага пагаднення аб спыненні агню4

Дзе прапагандысты здымалі Ігара Лосіка і іншых палітвязняў?2

«Трэба думаць, як аднавіць працаздольнасць фірмы». Сахашчык пракаментаваў узлом свайго сайта1

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах64

Аўтобусны сэрвіс «Атлас» будзе прадаваць квіткі па прынцыпе авіякампаній5

Прапагандысты зноў пахваліліся разгромленай лаўкай Клінтана ў Курапатах8

Абяцаных Трампам хуткіх мірных перамоў па Украіне не атрымаецца15

У Аўстрыі 15-гадовага сірыйца абвінавачвалі ў згвалтаванні 12-гадовай. Прымусовы сэкс быў, але яго апраўдалі. Як так?22

Беларусы могуць застацца без шэнгена, нават калі яго атрымалі. З'явілася новая тэндэнцыя анулявання віз6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску2

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →