Вайна99

У шоу Салаўёва прызналі, што шанцы Расіі на перамогу ў рэальным супрацьстаянні з НАТА роўныя нулю

«Любое супрацьстаянне магчыма толькі з ужываннем ядзернай зброі».

on Russian television, they admitted that Russia's chances of winning in a real confrontation with NATO are zero на российском телевидении признали, что шансы России на победу в реальном противостоянии с НАТО равны нулю на расійскім тэлебачанні прызналі, што шанцы Расіі на перамогу ў рэальным супрацьстаянні з НАТА роўныя нулю
Ваенны эксперт Міхаіл Хадаронак у верхнім левым куце. Скрын відэа.

У сваёй чарговай перадачы прапагандыст Уладзімір Салаўёў задаў пытанне ваеннаму эксперту, палкоўніку запасу Міхаілу Хадаронку аб тым, наколькі магчыма супрацьстаянне Расіі і блока НАТА.

«Супрацьстаянне блоку НАТА з канвенцыянальнай зброяй з пункту гледжання яго перавагі ў звычайных сродках вядзення ўзброенай барацьбы будзе вельмі нявыгадным [для Расіі]», — заявіў Хадаронак.

@nashaniva Салаўёў прапанаваў адправіць у адстаўку Пуціна #беларусь #россия #путин #гигин #правительство #президент #чиновник #депутат #власть #нашаніва ♬ Awkward Situations - Eitan Epstein Music

Ён патлумачыў такое паняцце як асноўны закон вайны — ход і вынік узброенай барацьбы вызначаецца сукупнымі ваенна-эканамічнымі патэнцыяламі бакоў.

Палкоўнік прызнаў, што НАТА «на парадак, а па некаторых паказчыках і на два, на тры» перавышае ўзброеныя сілы Расіі.

«Уступаць у такое супрацьстаянне толькі з канвенцыянальнымі сродкамі паражэння для нас зусім бесперспектыўна. Таму, як мне ўяўляецца, любое супрацьстаянне з блокам НАТА магчыма толькі з ужываннем ядзернай зброі. Іншага варыянту няма»,

— закончыў сваю думку Хадаронак.

Каментары9

  • Джон
    23.09.2024
    Кацапы, НАТО вам наваляет при любом раскладе, ядерное оружие вас не спасет!
  • Пул1
    23.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Я
    23.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй34

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй34

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →