Свет66

Telegram будзе выдаваць уладам IP-адрасы і нумары тэлефонаў парушальнікаў

Пра новую палітыку месенджара Telegram паведаміў яго заснавальнік Павел Дураў у сваім канале. Паводле яго слоў, каманда месенджара абнавіла ўмовы надання паслуг і палітыку канфідэнцыйнасці.

«IP-адрасы і нумары тэлефонаў тых, хто парушае нашы правілы, могуць быць раскрыты адпаведным органам у адказ на абгрунтаваныя юрыдычныя запыты», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама Дураў паведаміў, што мадэратары заблакавалі «праблемны» кантэнт, знойдзены праз функцыю пошуку, і анансаваў з'яўленне бота для даносаў на «небяспечную і незаконную» інфармацыю.

«Гэтыя меры павінны адпудзіць злачынцаў. Telegram Search прызначаны для пошуку сяброў і навін, а не для прасоўвання нелегальных тавараў», — падкрэсліў прадпрымальнік.

У пачатку верасня журналісты звярнулі ўвагу на тое, што з раздзела аб скаргах на незаконны кантэнт на старонцы FAQ телеграма знікла згадка аб прыватнасці ўсіх чатаў, а ў закрытых чатах з'явілася кнопка «Паскардзіцца», якая дапамагае адправіць паведамленне на мадэрацыю.

Пасля гэтага адміністрацыя месенджара заявіла, што палітыку бяспекі ў адносінах да закрытых чатаў не змянялі.

Каментары6

  • Сонейка
    23.09.2024
    так, гэта праўда. а Дураў ужо дапамог нашым сілавікам у 2021 годзе
  • Імя
    23.09.2024
    Калі ня было ў мяне Тэлеграма, і я ўсім казаў, што на маю думку гэта фсб-шная шпіёнская праграма, то мяне ўспрымалі трохі як дзівака. А зараз яны і рады бы пазбавіцца, але "я прівыкла! тут всё так по-домашнему! а-а-а-а-а..... ".
  • Бярэмся за справу, беларусы!
    23.09.2024
    Беларусы, падавайце заявы ў праваахоўныя ворганы замежных краін, дзе вы знаходзіцеся на прапагандыстаў і лукашыстаў-z-нікаў, якія працуюць супраць заходніх краін. Няхай праваахоўныя ворганы раскрыюць іх IP-адрасы і нумары тэлефонаў.

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе12

«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»15

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне13

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю6

Прапаганда казала, што Польшча зайздросціць Беларусі, бо ў яе няма касманаўта. Хутка будзе, і гэта сапраўдны навуковец3

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы27

«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі7

Вызначылі найлепшага футбаліста Беларусі 2024 года

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →