Грамадства4040

Зянон Пазняк паехаў гаварыць пра беларускія справы ў Кіеў

Пра сваю сустрэчу з Зянонам Пазняком ва ўкраінскай сталіцы напісаў у фэйсбуку ўкраінскі пасол па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім.

Ігар Кізім называе Пазняка «адным з найвопытнейшых прадстаўнікоў беларускіх апазіцыйных сіл». Паводле ягоных слоў, на сустрэчы абмяркоўваліся 

«пытанні ўдзелу цяперашняга ваенна-палітычнага рэжыму Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, шляхі кансалідацыі беларускіх дэмакратычных сіл для дэмакратызацыі Беларусі, а таксама падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, якія сёння ў складзе Узброеных сіл Украіны разам з украінцамі вядуць барацьбу супраць расійскіх захопнікаў».

Пры гэтым украінскі дыпламат адзначыў

«усё большую падтрымку беларускіх вайсковых фармаванняў у складзе УСУ, у тым ліку палка імя К. Каліноўскага і руху «Каліноўцы» ў цэлым, з боку беларускіх дэмакратычных сіл».

Каментары40

  • Так і ёсць
    23.09.2024
    Ігар Кізім называе Пазняка «адным з найвопытнейшых прадстаўнікоў беларускіх апазіцыйных сіл»
  • Вангую
    23.09.2024
    Зараз у гэбістаў, фсбістаў і губазікаў перадак ірване ў каментах.
  • John Vick
    23.09.2024
    Зенон Станиславович на вас одна надежда. От кабинетных грантососов толку вообще никакого.

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →