Эканоміка2727

Беларусь праз 10 гадоў — эксперт апісвае два варыянты

Эканаміст Дзмітрый Крук у эфіры ютуб-перадачы «Ператром з Халезіным» ацаніў дабрабыт беларусаў і спрагназаваў, якой будзе наша краіна праз 10 гадоў.

Дмітрый Крук Дмитрий Крук Dmitry Kruk
Дзмітрый Крук. Скрын відэа: freekuhar / YouTube

Наколькі мы адсталі ад Польшчы

Мець уласны дом і ездзіць адпачываць у Еўропу на сваім аўтамабілі — такая мара беларусаў аб дабрабыце, на погляд Дзмітрыя Крука, засталася недзе ў 2014 годзе. Пазней чаканні зніжаліся. «Людзі сталі прывыкаць, што наша машына тармозіць, што яна з 2010 года амаль перастала ехаць па трасе, па якой увесь свет развіваўся».

За апошнія дзесяць гадоў адбылося значнае разыходжанне ва ўзроўні даходаў паміж беларусамі і, напрыклад, палякамі. Так у 2011-2012 годзе дабрабыт беларусаў складаў каля 85% ад польскага. Сёння ён балансуе на мяжы 50%.

«Тое, куды мы ідзём, я б назваў сіндромам вечнага аўтсайдара. Асабліва ў Еўропе», — лічыць Крук.

У папярэдняе дзесяцігоддзе беларусы адчувалі, што краіна стала развівацца. І гэта, хутчэй за ўсё, было вынікам замяшчэння ў эканоміцы дзяржаўнага сектара прыватным.

«Мы адчулі смак свабоды, смак жыцця. Усё больш людзей уцягвалася ў гэтую звычайную для Еўропы практыку. Але па абсалютных мерках наша эканоміка як адзінае цэлае вельмі моцна тармазіла ўсе апошнія 15 гадоў».

І далей, на погляд Крука, гэтае тармажэнне будзе працягвацца: «Калі глядзець у праекцыі да 2030 года, зыходзячы з таго, што ў нас ёсць сёння, мы будзем толькі прасядаць, станавіцца ўсё бяднейшымі адносна нашых суседзяў. І 50% адносна Польшчы за 10 гадоў могуць ператварыцца ў 40%».

Эканоміка Беларусі праз 10 гадоў

Дзмітрый Крук прадставіў два варыянты становішча эканомікі Беларусі праз 10 гадоў.

Для таго, каб рэалізаваўся першы, неабходна змена ўлады і хаця б палітычная заява Беларусі аб намеры ўступіць у Еўрапейскі Саюз. Апошняе вельмі істотна для іміджу краіны. Важнай перадумовай для росту эканомікі будзе адмена санкцый.

Усё гэта ў суме, па ацэнках Крука, можа даць рост эканомікі ў першыя 5-10 гадоў на 5-7%. Па яго словах, такі рост дазваляе падвоіць узровень дабрабыту насельніцтва.

«Гэта графік росту Кітая апошніх 20 гадоў. Ён адзіны, хто дэманстраваў такога маштабу рост. Але з улікам таго, што мы шмат упусцілі, гэта патэнцыйна магчыма», — лічыць эксперт і прагназуе, што пры такім сцэнарыі праз 10 гадоў дабрабыт беларусаў складзе 70-75% ад узроўню Польшчы.

Калі гаварыць пра самы дрэнны варыянт, то такіх, па словах Крука, вельмі шмат.

Базавым самым горшым варыянтам ён называе стагнацыю.

«Гадоў 15 назад Сяргей Чалы прыдумаў вобраз «вялікая Малдова». Гэта была класная пужалка адносна таго, што можа быць з Беларуссю, калі яна не будзе развівацца. І гэты вобраз рэалізаваўся. Цяпер мы памяняліся месцамі. У Малдове пужаюць Беларуссю. (…) Праз 10 гадоў Беларусь будзе ўжо зусім у відавочным выглядзе такой «чорнай авечкай» Еўропы», — адзначае Крук.

Аднак, акцэнтуе ўвагу эканаміст, мы не вернемся ў 1990-я — голаду не будзе. У той жа час, якасць адукацыі і асабліва медыцыны будзе нізкай, бо дактары працягнуць з'язджаць.

«Мы па ўзроўні базавых паказчыкаў, таго ж ВУП на душу насельніцтва можам выглядаць не так трагічна, але чалавек не зможа атрымаць медыцынскай дапамогі. І ў нас будуць паміраць ад таго, ад чаго лечаць у Польшчы», — прагназуе эканаміст.

Што рабіць цяпер

Па словах Крука, самае эфектыўнае, што сёння дае аддачу, гэта інвестыцыі ў чалавечы капітал. «Інвестуйце ў сябе. Набудзьце скілы, якія запатрабаваныя ў свеце. Нават у выпадку дрэннага развіцця падзей ты будзеш запатрабаваны ў іншых краінах. (…)

Сёння стаіць пытанне, як забяспечыць сваю канкурэнтаздольнасць, свой дабрабыт на доўгім прамежку часу. Інвестуй у сябе, будзь канкурэнтаздольным».

Каментары27

  • Літвін
    23.09.2024
    Праз 10 рокаў, нашае дзяржава верне сваю гістарычную саманазву - Літва!
  • Беня
    23.09.2024
    Этот процесс давно описан Швабом - только для описания местной модели можно использовать термин "беларусизация" вместо "патагонизации". Но до этого беларусам ещё нужно ДОЖИТЬ.
  • Віленчук
    23.09.2024
    Пры прыходзіце да ўлады сапраўды праеўрапейскай партыі цягам 3-5 гадоў (вядома, не бабарыканцаў) Беларусь можа далучыцца да Еўразьвязу раней, чым Украіна.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →