Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк разам са сваім найбліжэйшым паплечнікам Паўлам Усавым апублікаваў віншаванне Дональда Трампа з паўторным абраннем таго на пасаду прэзідэнта ЗША.
«Мы выказваем спадзяванні, што палітыка новага прэзідэнта і яго адміністрацыі ўзмоцніць пазіцыі ЗША на міжнароднай арэне, што прывядзе да паўстрымання агрэсіўнага аўтарытарызму, прывядзе да перамогі свабоды і дэмакратыіі ў тых грамадствах, якія церпяць ад вайны і тыраніі.
Вы ўзялі на сябе гістарычную місію ў супрацьстаянні з палітычным Злом, жадаем Вам сілы і волі, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў», — пішуць Пазняк і Вусаў.
Зянон Пазняк і раней публічна дэманстраваў сімпатыю да Дональда Трампа. Выступаючы сёлета ў чэрвені на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў Вільні, вядомы грамадскі дзеяч казаў наступнае:
«Я заўсёды падтрымліваў Трампа, лічу, што для Амерыкі гэта адзін з найлепшых прэзідэнтаў. Ён каласальна панізіў беспрацоўе — такога ўзроўню беспрацоўя ў ЗША ніколі не было, — спрыяў амерыканскаму бізнэсу. У Другую сусветную вайну Амерыка працавала ў тры змены, днём і ноччу, бо ўсе фабрыкі былі на яе тэрыторыі, а цяпер яны ўсе ў Кітаі. Трамп — добры бізнэсмен, ён некалькі разоў цярпеў банкруцтвы і выплыў».
Ён апісваў Трампа як палітыка, здольнага да рашучых дзеянняў, і як доказ прыводзіў забойства іранскага вайсковага дзеяча Касема Сулеймані, звязанага з падтрымкай групіровак ХАМАС і «Хезбала». Сулеймані загінуў пасля авіяўдару амерыканцаў.
Пазняк лічыць, што перамога Трампа на выбарах будзе спрыяць і канцу расійска-ўкраінскай вайны — маўляў, Трамп ведае, як гэта хутка зрабіць. Зрэшты, ён тады сказаў, што і сам ведае, як скончыць вайну за дзень-два, але адмовіўся казаць, як канкрэтна.
Лукашэнка заявіў пра подзвіг Трампа і пажадаў Амерыцы «зноў стаць вялікай»
Ціханоўская павіншавала Трампа з перамогай на выбарах
Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа
Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?
Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?
Каментары