У Адэсе у жылым комплексе ўзнік пажар. У Харкаве ракета пашкодзіла дзве АЗС. Над Расіяй дроны збівалі ў тым ліку над Тульскай і Цвярской абласцямі.
Уначы расійская армія запусціла па Украіне 51 дрон. Паветраная абарона Украіны здолела збіць 32 беспілотнікі ў 11 абласцях краіны, паведамілі ў Паветраных сілах Украіны. Лакалізацыя 18 беспілотнікаў згубленая пад уздзеяннем РЭБ.
У Адэсе ў выніку атакі дрона ўспыхнуў пажар у адным з жылых комплексаў. 1 чалавек загінуў, 13 параненыя, сярод іх дзеці, паведаміла Адэская абласная пракуратура.
Мэр Харкава паведаміў, што ноччу Расія нанесла ўдар па адной з «найбольш загружаных» гарадскіх трас. Удар пашкодзіў дарожнае пакрыццё, дзве аўтазаправачныя станцыі, гатэль, гіпермаркет і гарадскую інфраструктуру. Ёсць параненыя.
У той жа час Міністэрства абароны Расіі заявіла, што за ноч іх ППА знішчыла 50 украінскіх беспілотнікаў над сямю рэгіёнамі Расіі: 28 — над Бранскай вобласцю, 12 — над Курскай, 4 — над Наўгародскай, па 3 — над Смаленскай і Тульскай, і па 1 — над Арлоўскай і Цвярской. Адной з цэляў, у прыватнасці, быў Алексінскі хімзавод у Тульскай вобласці.
Каментары