Усяго патроху22

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны

Ім падабаецца сяліцца ў шматпавярховых будынках. Вось што трэба рабіць, калі вы сустрэнеце крылатую жывёлу ў сваім доме.

У красавіку кажаноў пасля спячкі ў халадзільніку адпускаюць на волю. Фота: Камсамольская праўда

У эфіры праграмы «З любоўю пра Мінск» на «Радыё-Мінск» пра гэтых крылатых жывёл распавёў Аляксей Шпак, старшы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН па біярэсурсах і заснавальнік «КажанаПоліса» — адзінага ва ўсёй Беларусі цэнтра рэабілітацыі кажаноў.

У цэнтр прывозяць кажаноў на зімоўку з усёй краіны. Часцей за ўсё кажаноў знаходзяць узімку, калі яны знаходзяцца ў стане спячкі.

«Яны харчуюцца насякомымі, а ўзімку іх няма, таму мышы зніжаюць тэмпературу цела і ўпадаюць у спячку. Калі вы выявілі такога госця ў «скураной куртцы» на гарышчы ці балконе, не выкідайце яго на вуліцу — жывёла загіне», — распавёў Шпак.

Найлепш аднесці кажана ў цэнтр «КажанаПоліс», дзе яго змесцяць у спецыяльны мяшочак, які падвешваюць у звычайным бытавым халадзільніку, пакідаючы спаць да вясны. І прыблізна ў пачатку красавіка кажаноў адпускаюць назад у прыроду. Штогод цэнтр прымае прыкладна 100—150 асобін з усёй Беларусі.

Новабудоўлі ў раёне «Мінск Свет» — упадабанае кажанамі месца ў сталіцы. Фота: ITC Engineering

«Што да сталіцы, то тут кажаноў часцей за ўсё прывозяць з новабудоўляў «Мінск Свет» і «Маяк Мінска», — паведаміў Аляксей Шпак.

Беларускія віды рукакрылых даўно і добра прыстасаваліся да жыцця ў гарадах — яны любяць сяліцца ў шматпавярховых будынках, залазячы ў шчыліны паміж бетоннымі перакрыццямі, у пустоты за абшыўкай балконаў. З-за пярэдніх канечнасцяў, якія прырода ператварыла ў крылы, класічныя гнёзды і сховішчы будаваць яны не могуць.

«Кажаны — гэта абсалютна ўнікальныя істоты, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, Гэта адзіныя сысуны, у якіх калені могуць згінацца ў абодва бакі.

І адзіныя, хто здольны перанесці шаленства і акрыяць. У гэтых жывёл няма агрэсіўнай стадыі хваробы. Тым не менш яны могуць быць пераносчыкамі шаленства, таму, калі вы знайшлі кажана ў сваім жыллі, не бярыце яго голымі рукамі: абавязкова надзеньце шчыльныя пальчаткі», — тлумачыць навуковец.

У цэлым жа кажаны не толькі бяскрыўдныя для чалавека істоты, але нават карысныя: яны з'ядаюць вялізную колькасць насякомых, якія з’яўляюцца не толькі шкоднікамі сельскай гаспадаркі, але і пераносчыкамі хвароб.

Каментары2

  • Ганьба
    09.11.2024
    Дарагая рэдакцыя, вы памыліліся: на фота не кажан - там Грыгорый Азвяронак святкуе Хэлоўін без касцюма.
  • Воля
    10.11.2024
    Які мілы зубасцік

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся7

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў8

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах5

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць4

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек2

Беларусы Канады выйшлі на акцыю супраць чарговага прызначэння Лукашэнкі ФОТА1

Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ5

У найбліжэйшыя дні можа чакацца рост захворванняў на грып і ВРВІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць