Грамадства1414

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа

Пасля перамогі Трампа Аляксандр Лукашэнка, падобна, спадзяецца на перазапуск адносін з Захадам. Ён павіншаваў новаабранага прэзідэнта ЗША і назваў яго перамогу «асабістым подзвігам». Менавіта прадстаўнікі адміністрацыі Трампа ў мінулым ездзілі ў Мінск. Гэта дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Цікава тое, як той візіт і ўспрыняцце Лукашэнкі Пампеа апісаў у мемуарах.

Сустрэча Лукашэнкі і Пампеа ў 2020-м у Мінску. Фота: БелТА

Майк Пампеа прылятаў у Мінск — у пачатку 2020 года. Тады ён заявіў, што ЗША не патрабуюць ад Беларусі выбіраць між Расіяй і Захадам. Ён таксама сказаў, што прагрэс Беларусі ў пытаннях правоў чалавека, свабоды прэсы і ўзмацнення ролі грамадзянскай супольнасці — адзіны варыянт для поўнага зняцця санкцый. У Мінску ён сустрэўся не толькі з Лукашэнкам, але і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, сярод якіх быў будучы нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, і наведаў Парк высокіх тэхналогій, пра які вельмі высока адгукнуўся.

Да пасады кіраўніка дыпламатычнага ведамства ЗША Пампеа ўзначальваў Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне — на абедзве пасады яго прызначыў Дональд Трамп у час свайго прэзідэнцтва. Цяпер Пампеа лічыцца адным з галоўным замежнапалітычных дарадцаў Трампа.

І мяркуецца, што ён можа заняць высокую пазіцыю ў новай адміністрацыі пры Трампе. Магчыма, ён стане міністрам абароны.

Пампеа апісаў той візіт у мемуарах «Ніколі не адступлю ні на крок: змагаюся за Амерыку, якую люблю». Вось што ён згадваў пра паездку ў Мінск і Лукашэнку:

«У студзені 2020 я стаў першым дзяржаўным сакратаром за 25 гадоў, які наведаў Беларусь, краіну, якой амаль 30 гадоў кіраваў дыктатар і якая сёння знаходзіцца ў кабальным рабстве ва Уладзіміра Пуціна.

На працягу некалькіх месяцаў мы атрымлівалі сігналы пра тое, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка спрабуе дыстанцыявацца ад Расіі.

Я не быў у захапленні ад ідэі сустрэчы з тыранам, але мне не сорамна сказаць, што грубыя геапалітычныя інтарэсы важнейшыя за дыпламатычны страх «легітымацыі» кагосьці кшталту Лукашэнкі.

Мая сустрэча з Лукашэнкам была ў нейкім сэнсе прадуктыўнай. Я сказаў яму, што Амерыка гатова пастаўляць прыродны газ у яго краіну, каб пакласці канец яго залежнасці ад расейцаў. Мы планавалі прызначыць нашага першага пасла з 2008 года — крок, які таксама дапамог бы ўмацаваць храбры касцяк каманды, якая абслугоўвала пасольства ЗША ў Мінску пад пастаянным беларускім і расійскім наглядам.

А потым усё пайшло наперакасяк. На сустрэчы ў нетрах свайго палаца ён гаварыў напышліва. Мае калегі думалі, што, раз наша закрытая сустрэча зацягнулася, усё прайшло пазітыўна. Насамрэч ён мне выносіў мозг расказамі пра розных уяўных ворагаў і тэорыі змоў. Пройдзе час, і выявіцца, што Лукашэнка ніколі ўсур'ёз не меў намеру праводзіць рэформы, і сёння ён несправядліва трымаецца за ўладу».

Пампеа дадаў таксама, што «дзяржсакратар, які не гатовы ісці на рызыкі, не будзе мець вялікага поспеху».

Каментары14

  • даведка
    09.11.2024
    Лукашенко тогда за это высмеял даже Кеосаян. https://youtu.be/7spDHBIYIH8
  • Во как
    09.11.2024
    Саша, Пампеа гаварыт што ты - пень! Нада срочна атветить, гатовь слюней и Грышу!
  • Вольга
    09.11.2024
    Мне здаецца, што амаль уся краіна спадзяецца перахапусціць адносіны з Захадам. Усе стаміліся.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →