Пра гэта стала вядома ў дзень яе нараджэння.
Аляксандры Пахмутавай 9 лістапада споўнілася 95 гадоў.
Гэтая кампазітарка напісала сотні песень, якія ўвайшлі ў залаты фонд савецкай музыкі. Многія з іх праслаўлялі і абслугоўвалі савецкі рэжым.
Пісала яна пераважна на словы свайго мужа Мікалая Дабранравава. Ён пражыў 94 гады і памёр у мінулым годзе.
З Беларуссю яе звязваюць песні «Беловежская пушча» і «Белоруссія», якія выконвалі «Песняры».
Раней яна была ўганараваная ордэнам Францыска Скарыны.
Каментары