Грамадства99

«Закрываць трэба к чорту ўсе рэсурсы». Рэдактарка «Мінскай хвалі» вучыла расіян змагацца з апазіцыйнымі СМІ

Марына Субота прапанавала расійскім калегам радыкальнае рашэнне. 

Марына Субота. Скрыншот відэа

Галоўная рэдактарка радыё «Мінская хваля», якое ўваходзіць у структуру «Мінскай праўды», паўдзельнічала ў медыяфоруме краін СНД «Развіццё медыяў у зменлівым свеце». Але разуменне слова «развіццё» ў Марыны Суботы даволі спецыфічнае.

Прапагандыстка выступіла з дакладам пра барацьбу з фэйкамі. Так у Беларусі, ды і ў Расіі, называюць любую інфармацыю, якая не адпавядае афіцыйнаму дзяржаўнаму парадку. Субота прапанавала радыкальнае рашэнне праблемы апазіцыйных СМІ.

«Эфектыўней за ўсё для абароны ад фэйкаў — груба кажучы, заваліць уласнае медыяполе інфармацыяй. Калі гэта палітыка, то 10 меркаванняў сумніўных экспертаў перакрываем 100 меркаваннямі несумніўных экспертаў. 50 на 50 — дрэнны расклад для барацьбы ў інфаполі. Гэта латарэя: што першае прачытае карыстальнік?

Вось калі варожых паведамленняў 10, а нашых 100 — зусім іншы расклад. 10 фэйкаў проста патануць у патоку інфармацыі», — адзначыла Субота.

Ёсць у яе і другая прапанова — на той выпадак, калі першая на спрацуе.

«Як яшчэ зменшыць колькасць хлусні? Не зразумейце мяне няправільна, скажу, магчыма, крамольную для расіян рэч. Але, як паказвае наша практыка, закрываць трэба к чорту ўсе рэсурсы, якія займаюцца вытворчасцю фэйкаў. Закрываць!

Тэхнічныя абмежаванні доступу да сайтаў, абвяшчэнне Telegram-каналаў экстрэмісцкімі з адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю для грамадзян за супрацоўніцтва з такімі рэсурсамі, грамадскае асуджэнне за спажыванне такога кантэнту». І гэта ёсць стратэгія, а не тактыка. Захаванне дзяржаўнасці», — лічыць Субота.

Каментары9

  • feafania
    08.11.2024
    Ну дык закрывай, не закрывай - мы ўсё роўна чытаем тое, што хочыш, а не тое, што навязваюць карнікі.
  • нявеста азаронка
    08.11.2024
    калі пачалі закрываць рэсурсы (а ніўку прынцыпова пакінула на пару год. калі той Мад. яшчэ жывы, то ведае, чаму), карысталася спачатку (таксама прынцыпова) тымі рэсурсамі (гэта былі рэгіянальныя), на якія можна было яшчэ заходзіць без vpn ды і ўвогуле... калі і гэтага не стала, думаю - ну ладна ("на зло мамке уши отморожу") упершыню ў жыцці адкрыю ябацькіну газету (можна ж чытаць паміж радкоў і ўсё таке..) кхе-кхе... адкрыла і... закрыла. далей за загалоўкі і фота не вытрымала нервовая сістэма мая
  • Цырк на дроце
    09.11.2024
    Гэтая лукашыстка сапраўды верыць, што калі людзі бачаць, як на дзяржаўным мерапрыемствы прапагандыстка лупіць скавародкай па пню, тыпу дровы коле, на радасць Лукашэнку, які стаіць побач і радуецца, то ў людзей адразу ўзнікае хдумка: "О як добра, трэба пайсці прагаласаваць за Лукашэнку"? Яна сур'ёзна верыць у гэта?

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →