Эканоміка4444

«Я хачу пазбавіцца ўсіх кліентаў з ноўтбукамі!»: уладальнік сталічнай кавярні падзяліўся болем

Градус нянавісці паміж аматарамі працаваць у кавярнях і іх уладальнікамі працягвае павышацца. У гэта раз канфлікт адбыўся ў адной з кавярань у сталічнай Грушаўцы.

Мікіта Несцераў, скрыншот відэа ў інстаграме

Пра непрыемную сітуацыю распавёў Мікіта Несцераў, уладальнік кавярні Varka на праспекце Дзяржынскага. Мужчына прызнаўся, што ўпершыню моцна раззлаваўся. А нагодай для гэтага стала наведвальніца з ноўтбукам. Мікіта зрабіў ёй заўвагу і адзначыў, што ў яго кавярні дазваляецца карыстацца лэптопамі толькі ў адным месцы (за цэнтральным сталом) — гэта нават пазначана на налепках на сталах.

— На што яна мне адказвае: «Я ведаю, што да вас нельга з ноўтбукамі». Але яна прынцыпова прыйшла з ноўтбукам, бо ёй падабаецца ў нас. Падабалася, я спадзяюся.

Мікіта кажа, што доўга спрачаўся з наведвальніцай, спрабаваў растлумачыць правілы кавярні. Але адзначыў, што людзі з ноўтбукамі «з нейкай іншай планеты».

— Проста: «Мне ўсе павінны. І вы таксама павінны. І пляваць я хацела на барысту, на вас і на іншых гасцей, якія хочуць пасядзець». Дайшло да таго, што яна проста кажа: «Вось вы цяпер згубілі кліента». Я кажу: «Дык я і хачу згубіць усіх кліентаў з ноўтбукамі!».

Але ж кліентка не супакоілася і папрасіла разетку.

— Я кажу: можа вам станчыць яшчэ? Вось так і сказаў. На падвышаных танах. Там яшчэ людзі сядзелі навокал. Проста ўжо бамбіць.

Гэтае відэа ў YouTube-шортсах набрала каля 650 тысяч праглядаў і 145 тысяч у інстаграме. У каментарыях Мікіта растлумачыў, чаму супраць ноўтбукаў у кавярні. Галоўная прычына ў тым, што да таго, як у іх з’явілася забарона, людзі з ноўтбукамі запаланілі кавярню:

— Пяць з сямі столікаў былі занятыя людзьмі з ноўтамі. І 80% з іх возьмуць адну каву ці ваду і сядзяць па 5-7 гадзін. Нехта нават працаваў па зуме і вёў стрымы.

Праз гэта ў нейкі момант сталыя наведвальнікі кавярні пачалі скардзіцца і пісаць негатыўныя водгукі — і Мікіта вырашыў, што трэба нешта змяніць.

Дарэчы, у Мінску ўжо некалькі кафэ, якія цалкам абвешчаны laptop-free-месцам. Напрыклад, пякарня LЁN сёлета ў сакавіку паведаміла, што для «падтрымання сяброўскай атмасферы» забараняе наведвальнікам карыстацца ноўтбукамі і планшэтамі. Тады навіна сабрала шмат негатыўных каментарыяў у інстаграме пякарні. Але, мабыць, эксперымент атрымаўся ўсё ж паспяховым, бо забарона працягвае дзейнічаць.

Яшчэ раней — у 2023 годзе — моднае бістро Mon Nom (яго называюць «З русалкамі») пазначыла ў сваіх сацсетках, што становіцца laptop-free. Падкрэслівалася, што каманда кафэ хоча, каб наведвальнікі атрымлівалі асалоду ад ежы і камунікацыі, а не працавалі.

Кавярня-экакрама Tiden, мабыць, была першым laptop-free месцам у Мінску, бо ўвяла такі фармат ажно ў 2021 годзе. Але там забарона на лэптопы дзейнічала выключна ў выходныя дні, у будні да аматараў працаваць з кубачкам кавы ставіліся лаяльна.

«Анлайнер» раней цікавіўся ў юрысткі Таццяны Равінскай, наколькі легальна забарона на карыстанне нейкімі гаджэтамі ў кафэ.

— Кафэ мае права самастойна вызначаць умовы абслугоўвання наведвальнікаў. Як правіла, такія ўмовы замацоўваюцца ў лакальных прававых актах і даступныя гасцям на інфармацыйным стэндзе або пры дапамозе рознага роду таблічак у памяшканні, на сайце ўстановы або ў сацсетцы. Такім чынам, забарона на выкарыстанне ноўтбука ў кафэ або абмежаванне часу знаходжання з ім — гэта самастойнае рашэнне ўстановы, якому наведвальнік павінен падпарадкавацца.

Але ёсць цікавы нюанс. Прымушаць кліента зрабіць заказ работнікі не маюць права. То-бок тэарэтычна наведвальнік можа прыйсці ў любы зручны для яго час (з улікам рэжыму працы кафэ) і проста сядзець, вывучаючы меню ажно да зачынення.

Каментары44

  • Расціслаў
    09.11.2024
    Беларускі сервіс такі беларускі...
  • crybaby
    09.11.2024
    Навошта гэтае тут?
  • Хрыч
    09.11.2024
    Ноутбучные бомжи негодуют )))

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →