Грамадства2626

Для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам

Кампазіцыю ў падтрымку ўдзелу Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года выклаў у сваім тыктоку кампазітар і прадзюсар Яўген Алейнік.

Блогер Дзім Дзімыч. Фота: Tochka.by

У запісе песні бралі ўдзел артысты розных пакаленняў. Былі сталыя зоркі, такія як Анатоль Ярмоленка і Аляксандр Саладуха, а таксама гурт «Аўра», у якім выступае сам Алейнік, і фолк-гурт «Добрыя Людзі».

Але большасць маладыя спевакі і інтэрнэт-зоркі — Мікіта Бялько, Дзім Дзімыч, Улька Пулька, Каця Лабкоўская, Насця Краўчанка, Ангеліна Волкава і Анджыліша. 

Відавочна, што з такім складам выканаўцаў песня звернута хутчэй да самай маладой аўдыторыі, за розумы якой сёння адчайна вядзе барацьбу рэжым Лукашэнкі. 

Песня няхітрая, працяглыя «Нааааааадоооо!» перабіваюцца рознагалоссем тузіна спевакоў, які прамаўляюць розныя патрыятычныя лозунгамі, кшталту «белорусы, мы сила, время выбрало нас», і словамі за ўсё добрае, супраць усяго благога — думаць пра будучыню, не забываць пра мінулае, праслаўляць краіну, стаяць плячо да пляча, быць шчырым.

Але галоўнае, што «трэба рабіць свой выбар», вядома, тут чытаецца між радкоў, што на выбарах і за Лукашэнку, каб ён кіраваў вечна:

«Это надо мне,
Это надо тебе,
Это надо стране,
Это надо всей Земле. 
Так должно быть везде,
Так должно быть всегда!»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Ядвига
    09.11.2024
    И снова Ярмоленко запачкался. Мало ему Слушай батьку! Позорище. В его возрасте совершенно бы не пристало заигрывать с цыганом. Оказалось, унижению всё возрасты....
  • Acab
    09.11.2024
    Спадар Галава Коўзанка - крухмальны Кабзон, вэтэран нашае эстрады.
    Калі спадару Лукашэнку Бацьку спадабаецца песьня, ён мусіць зладзіць вялікі гастроль амбітных зорак па ўсіх аграпрадпрыемствах
  • Acab
    09.11.2024
    Ярмоленка заўсёды быў бюджэтным спевуном. Якія вы такія зьмены заўважылі ў чалавеку, прызначаны артыстам празь міністэрства спеваў і скокаў

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс32

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ўрад папярэджваюць аб хвалі банкруцтваў4

Учора ў Пінску было +12,8°C, у Мінску +9°C1

Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы2

Вучня не адпусцілі дадому з болем у жываце — усё скончылася аперацыяй3

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед2

«Сыходзьце на транзіт». Латушка звярнуўся да Лукашэнкі, Рыжанкова і Пяткевіч24

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне4

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы6

Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс32

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць