Кіраўнік МЗС Ізраіля адправіўся з тэрміновым візітам у Нідэрланды, дзе адбылася серыя нападаў на заўзятараў ізраільскага футбольнага клуба «Макабі» пасля матча Лігі Еўропы супраць «Аякса».
Паводле апошніх звестак, у выніку беспарадкаў пяць пацярпелых былі шпіталізаваныя, 62 чалавекі затрыманыя.
Армія абароны Ізраіля часова забараніла вайскоўцам наведваць Нідэрланды пасля нападу на ізраільцян.
У Амстэрдаме пасля футбольнага матча «Аякс» — «Макабі Тэль-Авіў» на заўзятараў з Ізраіля напалі людзі ў масках. Некаторыя з іх былі з палесцінскімі сцягамі і выкрыквалі прапалесцінскія лозунгі. Нападнікі таксама спрабавалі ўварвацца ў гатэлі, дзе спыніліся ізраільцяне.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху распарадзіўся неадкладна адправіць у Нідэрланды два самалёты для вяртання ў краіну ізраільскіх грамадзян.
Кіраўнік урада Ізраіля таксама запатрабаваў ад галандскіх уладаў хуткіх і рашучых дзеянняў у дачыненні да ўдзельнікаў беспарадкаў для забеспячэння бяспекі грамадзян Ізраіля. Ізраільцян, якія знаходзяцца ў Амстэрдаме, МЗС Ізраіля заклікаў не пакідаць гасцініцы.
Каментары