Памятаеце банду, якая ў балаклавах рабавала на трасах фуры? Вынік суда шакуе
Амаль усіх налётчыкаў адпусцілі на хатнюю хімію.
У Рэчыцкім раёне вынеслі прысуд пяцярым жыхарам Оршы, якія рабавалі фуры на стаянках уздоўж трасы Брэст — Гомель.
«Наша Ніва» пісала пра гэтую гучную справу: кіраваў бандай супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС і ўдзельнік палітычных рэпрэсій капітан Міхаіл Згірскі.
Чытаць падрабязней: Мегаскандал у МУС: супрацоўнік крымінальнага вышуку кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў
Па справе праходзілі злачынцы ад 34 да 51 года. Банда дзейнічала ўначы, злаўмыснікі апраналі балаклавы і выкарыстоўвалі радыёстанцыі для сувязі, паведамляе пракуратура.
Злачынцы ўзламвалі замкі на фурах і кралі тэхніку і прадукты. Крадзяжы адбываліся ў Гомельскай і Мінскай абласцях у сакавіку і красавіку 2024 года. Агульная шкода склала больш за 25 000 рублёў. Крадзенае ўдзельнікі банды прадавалі ў Расіі або дзялілі паміж сабой.
Па рашэнні суда, адзін з раней судзімых злачынцаў атрымаў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 2000 рублёў. Чатыры іншыя атрымалі «хімію» на тэрмін ад двух да чатырох гадоў і штрафы.
Кіраўніка групы, супрацоўніка крымінальнага вышуку Згірскага судзілі асобна, ён атрымаў гіганцкі тэрмін. «Наша Ніва» высвятляе падрабязнасці таго працэсу.
Каментары
С политическими побаиваются так решать вопрос.
Поэтому грабитель, насильник, убийца получают сроки меньшие, чем за лайк и комментарии.
Да и эти, в балаклавах, такие же, как из губопика, омона, там тоже любят балаклавы и по тем же причинам. Они все идейно близкие и понятные друг-другу.