Вайна

У Кіеве расійскі дрон трапіў у дом, дзе жыве пасол Эстоніі

Анэлі Кольк жыве ў шматпавярхоўцы, у якую трапіў дрон раніцай 7 лістапада.

Фота: МЗС Эстоніі

Пра здарэнне распавёў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна.

Ён паведаміў, што пасол не пацярпела.

«Яна мела шчасце, што не пацярпела. Ніхто ва Украіне не знаходзіцца ў бяспецы, пакуль Расія не спыніць сваю агрэсію. Украіне патрэбна больш сродкаў ППА для абароны сваіх жыхароў. Мы не павінны да гэтага прывыкаць», — заявіў міністр.

Сама Кольк адзначыла, што ў кастрычніку ў Кіеве была толькі адна ноч без паветранай трывогі. У ноч на 7 лістапада трывога доўжылася восем гадзін: спачатку пасол разам з мужам схаваліся ў падвале іх дома, але ў пэўны момант ім падалося, што атака скончылася, і яны вярнуліся ў сваю кватэру на верхніх паверхах будынка.

«Аднак дроны працягвалі лятаць і атакаваць, і наш дом таксама пацярпеў» — расказала Кольк ERR, дадаўшы, што дрон, які трапіў у будынак каля паловы на пятую раніцы, на шчасце, не прывёў да гібелі людзей.

Сама Кольк не пацярпела і можа працягнуць жыць у тым жа доме.

У ноч на 7 лістапада расіяне запусцілі па Украіне 106 беспілотнікаў. Украінскія вайскоўцы збілі 74 дроны, яшчэ 25 беспілотнікаў былі страчаны ў розных рэгіёнах Украіны, паведамлялі Паветраныя сілы Украіны.

У Кіеве абломкі збітых дронаў упалі ў чатырох раёнах і сталі прычынай пажараў.

Каментары

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»24

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»24

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →