Ціханоўская: Берлінская сцяна рухнула дзякуючы мужнасці простых людзей — і такім жа чынам упадуць сцены прыгнёту ў Беларусі
Дэмакратычная лідарка Беларусі ўзяла ўдзел у адзначэнні 35-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны.
Святлана Ціханоўская далучылася да палітыкаў, актывістаў і грамадзянскіх дзеячаў, якія сабраліся, каб ушанаваць гэтую знамянальную падзею, якая падкрэслівае важнасць барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Урачыстасць праходзіла пад дэвізам «Адстойвайце свабоду!» Пра гэта паведамляе яе прэс-служба.
Берлінская сцяна, якая падзяляла не толькі горад, але і лёсы тысячаў людзей, сёння стала сімвалам перамогі над дыктатурай — і натхненнем для новых пакаленняў, якія змагаюцца за свабодны і справядлівы свет.
«Для беларусаў Берлінская сцяна мае вельмі важнае сімвалічнае значэнне. Як паказала падзенне Берлінскай сцяны, змены могуць прыйсці тады, калі іх ніхто не чакае, і мы павінны быць да іх гатовыя. Мы працягнем змагацца за тое, каб наблізіць гэтыя змены.
Берлінская сцяна рухнула дзякуючы мужнасці простых людзей — і такім жа чынам упадуць сцены прыгнёту ў Беларусі. Кожны акт непадпарадкавання — малы ці вялікі — набліжае нас на адзін крок. Разам мы разбурым усе сцены, якія аддзяляюць нас ад вольнай і дэмакратычнай будучыні», — заявіла Святлана Ціханоўская.
Найбольш эмацыйным момантам урачыстасці стала цырымонія рэстаўрацыі і перафарбоўкі часткі сцяны. Гэтая акцыя — сімвал абнаўлення і пераасэнсавання каштоўнасцяў свабоды ды адзінства, якія сталі магчымымі пасля падзення Берлінскай сцяны.
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 35-годдзя падзення Берлінскай сцяны ў суботу, 9 лістапада, прайшлі ў сталіцы Германіі з удзелам прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера, моладзі з шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама прадстаўнікоў міжнародных рухаў і арганізацый, якія выступаюць у абарону розных правоў і свабод, у тым ліку з Ірана, Беларусі, Грузіі, Ганконга і Кубы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ-
Расійскі карабель абстраляў сігнальнымі боепрыпасамі нямецкі верталёт у Балтыйскім моры
-
«Залезь назад у сваю скрынку». Cпецпрадстаўнік Трампа па Украіне паставіў на месца крамлёўскага мільярдэра Малафеева
-
У Іране Нобелеўскую лаўрэатку адпусцілі з турмы на 21 дзень. Палітзняволеная адбывае велізарны тэрмін
Каментары