Магілёўскае МНС паведамляе пра трагічны пажар у Горацкім раёне. Здарэнне адбылося 4 верасня раніцай у вёсцы Стан, якая зусім побач з райцэнтрам.
Пажар пашкодзіў дом, які загарэўся, пацярпелі ягоны дах і дзве прыбудовы. Але таксама пасля тушэння пажару на верандзе была знойдзеная мёртвай гаспадыня дома — 67-гадовая пенсіянерка.
Па знешніх прыкметах выглядае, што жанчына спрабавала выбегчы з дому, але з-за «небяспечных фактараў пажару» дабралася толькі да веранды, дзе і загінула.
Каментары