Сёння ў 12:40 на вуліцы Кірава ў Баранавічах сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі.
Аднаму з кіроўцаў спатрэбілася дапамога ратавальнікаў: яго ногі прыціснула.
Ратавальнікі з дапамогай адмысловай прылады адкрылі дзверы, адціснулі панэль, вызвалілі мужчыну і перадалі яго брыгадзе медыкаў.
Пасля агляду пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу. Кіроўца другога аўто не пацярпеў.
Каментары
Прыходзяць раніцай , а ні ніводнай ў клетцы няма .
?
Я ледзь ледзь дзверы адчыніў , а яны як шмарганулі )