Кіроўца велікагруза загінуў пад коламі свайго аўтамабіля ў Ашмянскім раёне
Смяротная аварыя здарылася сёння раніцай у Ашмянскім раёне, паведамляе СК.
44-гадовы кіроўца цягача Volvo паблізу вёскі Паляны сутыкнуўся з аўтобусам, які рухаўся ў спадарожным кірунку.
У выніку аварыі мужчына выпаў з кабіны вялікагруза і апынуўся пад коламі свайго аўтамабіля. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.
Каментары