Жывёлавод няўдала пакурыў у бытоўцы — у пастухоў больш няма даху над галавой
Вагончык-бытоўка загарэлася днём 21 жніўня ў вёсцы Шылькі Докшыцкага раёна. Паводле асноўнай версіі, да пажару магло прывесці неасцярожнае курэнне.
Паведамленне пра пажар у вагончыку-бытоўцы ў вёсцы Шылькі паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 21 жніўня ў 15:34, піша Kraj.by.
Калі падраздзяленні ратавальнікаў прыбылі на месца, адкрытым полымем гарэла драўляная бытоўка пастухоў памерам 10 квадратных метраў 2010 года пабудовы. Электрычнасць да яе не падведзена.
Бытоўка належыць мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству «АграСітцы». Ратавальнікі патушылі пажар. Пацярпелых няма, бытоўкі таксама.
Каментары