Грамадства33

З-за заяваў Лукашэнкі ў МЗС Казахстана выклікалі амбасадара Беларусі

Пасла Беларусі Паўла Уцюпіна запрасілі ў міністэрства замежных спраў Казахстана і растлумачылі эфектыўнасць знешнепалітычнага курсу прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева, паведамляе прэс-служба МЗС Казахстана. 

Амбасадара Беларусі Паўла Уцюпіна запрасілі ў міністэрства замежных спраў Казахстана. Фота: МЗС Казахстана

У ходзе сустрэчы міністра замежных спраў Казахстана Мурата Нуртлеў з паслом Беларусі Паўлам Уцюпіным «былі абмеркаваны актуальныя пытанні казахска-беларускага супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках шматбаковых арганізацый».

У прыватнасці, міністр падкрэсліў, што Казахстан праводзіць збалансаваную і мірную знешнюю палітыку ў адпаведнасці са Статутам ААН і нормамі міжнароднага права, а ўсе рознагалоссі паміж дзяржавамі павінны вырашацца палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.

«У цяперашніх геапалітычных умовах выпрацаваны кіраўніком дзяржавы знешнепалітычны курс краіны даказаў сваю эфектыўнасць. У сувязі з гэтым міністр заклікаў беларускі бок да неабходнасці аб'ектыўна ацэньваць пазіцыю Астаны ў дачыненні да працэсаў, якія адбываюцца», — піша прэс-служба МЗС Казахстана.

Раней у інтэрв'ю расійскім прапагандыстам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некаторыя краіны постсавецкай прасторы «ад Расіі хочуць нешта ўзяць, а ўзамен нічога не даць», згадаўшы Казахстан.

Казахстан дыстанцыяваўся ад Расіі пасля ўварвання яе ва Украіну, што выклікала раздражнёную рэакцыю Масквы і Мінска, у якіх, аднак, рукі пакуль звязаныя Украінай.

@nashaniva Пасольства Беларусі закідалі яйкамі і памідорамі #армения #армения #беларусь #мзс #посольство #одкб #протест #власть #правительство #урад #улада #нашаніва ♬ Aware - Adrián Berenguer

Таксама сёння пасольства Беларусі ў Арменіі закідалі яйкамі і памідорамі з-за заяваў Лукашэнкі. «Каму армяне патрэбныя, акрамя нас? Нікому. Яны нікому не патрэбныя. Хай развіваюць сваю эканоміку і засяродзяцца на тым, што ў іх ёсць. Якая Францыя, які Макрон? Заўтра Макрона не будзе, і ўсе забудуць пра гэтую Арменію», — казаў ён расійскаму прапагандысту Яўгену Папову.

Каментары3

  • Абу
    21.08.2024
    Лукакелла ізноў лахануўся
  • Макрон
    22.08.2024
    Дед, гэта ты нікому не патрэбны. Не нужно свое ощущение никчемности навязывать другим.
  • Штолле
    22.08.2024
    Хорошо, что у россии есть скрепный синепалый союзник, который всегда готов и дать, и взять, и отработать ртом (на всяких интервью).

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 177 на 99

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 177 на 99

Усе навіны →
Усе навіны

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі12

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе11

«Вырашылі прыдумаць нешта новае». У Гомелі бытавую хімію прадаюць на разліў з аўтаматаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 177 на 99

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 177 на 99

Галоўнае
Усе навіны →