У Валожынскім раёне машына збіла лася. Загінула 71-гадовая пасажырка
Аварыя адбылася 19 жніўня каля 20.20 на 61-м км дарогі Мінск — Гродна.
62-гадовы мінчук за рулём Volkswagen Passat ехаў у напрамку Гродна і збіў лася. Жывёла раптам выбегла на праезную частку.
У выніку ДТЗ 71-гадовая пасажырка памерла на месцы ад атрыманых траўмаў. Кіроўцу даставілі ў бальніцу.
З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці з удзелам дзікіх жывёл адбылося 15 ДТЗ, у выніку якіх два чалавекі загінулі, а 17 былі траўмаваныя.
Каментары