Расія пачала інфармацыйную атаку, абвінавачваючы Украіну ў намеры ўдарыць па АЭС
Увечары 16 жніўня па расійскіх прапагандысцкіх інфармагенцтвах пачала пашырацца інфармацыя, што Украіна, маўляў, найбліжэйшым часам збіраецца нанесці ўдар па Запарожскай або Курскай АЭС, каб абвінаваціць у гэтым Расію.
Першым пра гэта напісала «РИА Новости», са спасылкай на «расійскае сілавое ведамства» сцвярджаючы, што атаку нібыта курыруюць заходнія спецслужбы, а ў Сумы і Запарожжа для яе інфармацыйнага забеспячэння, маўляў, з'ехалася вялікая колькасць заходніх журналістаў.
Таксама са спасылкай на ваенкара Марата Хайруліна прапагандысцкае агенцтва напісала, што УСУ, маўляў, рыхтуе выбух бруднай ядзернай бомбы, а ўдары плануюцца па месцах захоўвання адпрацаванага паліва АЭС. Спецбоегалоўкі ўжо нібыта прывезлі ў горад Жоўтыя Воды Днепрапятроўскай вобласці.
Ва Украіне гэта ацэньваюць як магчымую падрыхтоўку Масквы да ядзернай правакацыі з мэтай абвінавачвання ва ўсім Украіны. Пра гэта, у прыватнасці заявіў дырэктар Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка.
Выглядае гэтая, відавочна, скаардынаваная кампанія падазрона — нібы Расія рыхтуе глебу для чагосьці. Праўда, аналагічныя кампаніі раней нічым не канчаліся. Яны служылі толькі для накручвання градуса расійскага грамадства.
З‘явілася ВІДЭА знішчэння маста ў Курскай вобласці
Украінскія войскі прасунуліся ў Курскай вобласці яшчэ на 1-3 км — Сырскі
У Суджы на Куршчыне знеслі помнік Леніну ФОТАФАКТ
УСУ ўзарвалі адзін з трох мастоў цераз раку Сейм у Курскай вобласці, адразаючы расійскія войскі
Расія, імаверна, перакінула ў Курскую вобласць некалькі тысяч вайскоўцаў з Украіны — CNN
Каментары
Цэнтру Дэзыінфармацыі пры Думе