УСУ ўзарвалі асноўны мост цераз Сейм у Курскай вобласці, адразаючы расійскія войскі
Авіяўдарам знішчаны мост у Глушкове.
Украінскія войскі нанеслі па мосце ўдары дзвюма ракетамі Himars, піша Mash.
Акрамя таго, сцвярджаецца, што таксама наносяцца ўдары па мосце ў сяле Званае Глушкоўскага раёна.
На тым участку ракі ўсяго ёсць, разам з гэтым, пра знішчэнне якога паведамляецца, тры масты. Пры іх знішчэнні тэрыторыя Курскай вобласці, што знаходзіцца на поўдзень ад Сейма, трапіць у ізаляцыю, расійскім войскам будзе цяжка яе абараняць. Разбураны мост — найбуйнейшы з усіх.
У выніку абвальвання моста ў Глушкове вёскі Цёткіна, Папова-Лежачы, Волфіна і яшчэ 27 населеных пунктаў Глушкоўскага раёна аказаліся адрэзаныя ад астатняй падкантрольнай расійскай арміі тэрыторыі.
Пасля перакідання часцей пад Курск УСУ не хапае салдат і зброі на Данбасе
Расія, імаверна, перакінула ў Курскую вобласць некалькі тысяч вайскоўцаў з Украіны — CNN
Каля райцэнтра Коранева разбілі яшчэ адну вялікую калону расійскай тэхнікі — Z-блогеры
УСУ ўзялі пад кантроль Унязапнае Курскай вобласці — Deep State
У Расіі рыхтуюцца да абароны Белгарадскай вобласці
Каментары