Свет11

Амерыканскія астранаўты думалі злётаць у космас на восем дзён, а завіслі, напэўна, на восем месяцаў

Першы палёт «Старлайнера» аказаўся поўным непрыемнасцяў.

Бутч Уілмар і Суні Уільямс / Getty Images

Калі Суні Уільямс і Бутч Уілмар 5 чэрвеня стартавалі на караблі «Старлайнер» кампаніі Boeing на Міжнародную касмічную станцыю, яны планавалі вярнуцца на Зямлю праз восем дзён. Цяпер высвятляецца, што яны могуць затрымацца на цэлых восем месяцаў. Першы палёт «Старлайнера» аказаўся поўным непрыемнасцяў, піша Бі-бі-сі.

На прэс-канферэнцыі 14 жніўня прадстаўнікі НАСА чарговы раз абвясцілі, што вяртанне астранаўтаў адкладаецца. Калі менавіта яно адбудзецца, НАСА абяцае вырашыць да канца жніўня.

Спецыялісты амерыканскага касмічнага агенцтва патлумачылі, у прыватнасці, што скафандры экіпажа «Старлайнера» не цалкам сумяшчальныя з іншым караблём, на якім астранаўты маглі б вярнуцца з МКС.

Калі інжынеры палічаць, што ляцець на караблі «Старлайнер» усё ж такі небяспечна, то, магчыма, Уільямс і Уілмар змогуць вярнуцца восенню на караблі канкурэнта Boeing у сферы прыватнага асваення космасу, кампаніі SpaceX.

Але больш верагодна, што яны паляцяць на караблі SpaceX толькі ў пачатку наступнага года. У гэтым выпадку экспедыцыя, якая планавалася на восем дзён, зацягнецца на восем месяцаў.

Прадстаўнікі НАСА запэўнілі, што астранаўты адчуваюць сябе выдатна, і што яны першапачаткова разумелі, што іх экспедыцыя будзе звязаная з рызыкай.

«Старлайнер» быў запушчаны 5 чэрвеня, нягледзячы на так і не ліквідаваную да канца невялікую ўцечку гелію. Гэты газ выкарыстоўваецца для падачы паліва ў сістэму рухавікоў, якія выкарыстоўваюцца для манеўравання ў космасе і тармажэння пры паўторным уваходзе ў атмасферу Зямлі.

Уцечка была мінімальнай, інжынеры вырашылі, што на агульны ход місіі яна не паўплывае, і дазволілі запуск.

Аднак за час місіі былі зафіксаваныя яшчэ чатыры такія ўцечкі, а пры падлёце да МКС адмовілі пяць з 28 манеўровых рухавікоў. На шчасце, чатыры з іх удалося запусціць.

Кампанія Boeing запэўнівае, што, паводле яе ацэнкі, астранаўты могуць цалкам бяспечна вярнуцца на яе караблі. Прадстаўнікі НАСА ў сераду таксама сказалі, што цалкам упэўненыя ў надзейнасці «Старлайнера», і ў крайнім выпадку Уільямс і Уілмар змогуць вярнуцца і на ім.

Аднак інжынеры прыводзяць, у прыватнасці, той довад, што модуль, дзе паўсталі непаладкі, планава згарыць у атмасферы — і ім не ўдасца яго вывучыць.

Каментары1

  • даведка
    15.08.2024
    Они настоящие герои Беларуси, потому что в космосе уже находятся дольше, чем турист Марина Василевская готовилась к своему скорострельному полёту на земле.

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА21

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

Новая хваля палітычных арыштаў у Гомелі: што вядома

Камуніст Сыранкоў усімі сіламі даказвае сваю фіктыўнасць: пахваліўся, што паставіў подпіс за Лукашэнку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА21

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →