Грамадства1010

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта

Участкі каля вадасховішча Дразды скончыліся. Дзе цяпер даюць зямлю міністрам?

Фота: Realt.by

Калі завесці матор у цэнтры сталіцы, выехаць з Малінаўкі на брэсцкую трасу, потым развярнуцца каля Белмытсэрвіса і збочыць направа, праскочыўшы вузкае поле і стужку чыгункі, то ваша машына ўпрэцца ў чырвоныя аўтаматычныя вароты і пункт аховы. Уся дарога, калі не было затораў, зойме хвілін з 30. Маршрут — звычайная руціна «дом-праца» для тых, хто жыве за чырвоным плотам. 

Калі па законе, то садовыя таварыствы звычайна ствараюцца для калектыўнага вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Для замкнёнага між полем і аднайменнай рэчкай садовага таварыства «На Пцічы» гэтае палажэнне не надта актуальнае. Спадарожнікавыя здымкі сведчаць, што ў мясцовых дачнікаў няма цягі ні да якой з формаў раслінаводства. 

Фота: Realt.by

Яны наўрад ці падтрымаюць размову пра «каралеву Ганну», але дакладна нешта цямяць у будаўніцтве садовых домікаў.

«На Пцічы» садовыя домікі прынята будаваць па індывідуальных праектах і такімі, якімі яны па-сапраўднаму павінны быць: каб не ціснуліся да зямлі, з гаражом унутры і абавязкова лазняй. 

Фота: Realt.by

Будаўніцтва ідзе ў нармальным тэмпе. Да садовых домікаў закон падыходзіць лаяльна: не трэба атрымліваць дазвол, распрацоўваць і ўзгадняць праектную дакументацыю, рабіць прыёмку. Хапае толькі даведкі ад старшыні таварыства. 

Безумоўна, няма ніякага граху ў тым, каб у чалавека быў вялікі дом. Хай нават па паперах ён і называўся б садовым домікам, якая розніца. У гэтай гісторыі важныя спачатку людзі, а ўжо потым дамы.

Садовае таварыства «На Пцічы» — гэта месца кампактнага пражывання генералаў, міністраў і іншых высокіх чыноўнікаў. 

Аляксандр Лукашэнка стварыў падобную практыку яшчэ ў сярэдзіне 2000-х. Топавых міністраў, сілавікоў і спартсменаў ён пасяліў каля сябе ў Драздах. Калі месца скончылася, у 2010-я сталі забудоўваць новае месца непадалёку, у Вяснінцы. Гэты раён назвалі Дразды-2.

Агулам участкі тады атрымалі больш за 100 чалавек. Гэтым Лукашэнка забіваў адразу двух зайцоў.

Па-першае, даваў сваім чыноўнікам зарабіць. Па сведчаннях, міністры атрымліваюць заробак $2-3 тысячы — гэта немалыя грошы, але далёка не касмічныя. А тут раптам яны атрымліваюць магчымасць пабудаваць за $100-200 тысяч (магчыма, яшчэ і ў крэдыт) катэдж, які будзе каштаваць на рынку каля $1 мільёна. Гэта ўжо грошы, якіх хопіць дзецям, а можа, і ўнукам.

Па-другое, такая кампактнасць пражывання спрыяе таму, што людзі вымушана круцяцца ў адным асяроддзі. Што ты схаваеш ад суседзяў, якія свае планы?

З тых 100 чалавек, хто атрымалі ўчасткі ў Драздах і Драздах-2, у 2020 годзе на бок народу перайшла толькі Аляксандра Герасіменя. Ды і тая яшчэ толькі займела зямлю, але не паспела нават засяліцца, не тое што пасябраваць са сваёй суседкай Наталляй Качанавай.

Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

«Дразды-3». Асабняк з чырвоным дахам у ніжнім правым куце — дом міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука. Фота: «УКантакце»

Хто ж апынуўся ў новым пасёлку? Можа быць, не настолькі давераныя, каб сяліць іх побач з сабой у Драздах, але і не такія дробныя, каб мучыць доўгай дарогай да месца службы.

З дапамогай «Белпола» мы даведаліся пра насельнікаў. Вось самыя знакамітыя садаводы, у якіх ёсць па 15 сотак за 10 хвілін ад кальцавой: 

— Прэм'ер-міністр Беларусі з 2020 года Раман Галоўчанка

— Міністр спорту і турызму з 2018 года Сяргей Кавальчук

— Галоўны ідэолаг і дарадца Лукашэнкі (2008-2017), дырэктар Парка высокіх тэхналогій (2017-2023) Усевалад Янчэўскі

— Начальнік Генеральнага штаба (2009-2013) Пётр Ціханоўскі

— Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі (2004-2005), міністр культуры (2005-2009) і памочнік Лукашэнкі (2009-2011) Уладзімір Мацвяйчук;

— Намеснік міністра абароны (2004-2012) Іван Дырман;

— Начальнік УСК па Брэсцкай вобласці (2011-2019), намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі з 2019 года Аляксандр Рахманаў

— Начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС з 2018 года Анатоль Глаз

— Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, памочнік міністра абароны (2004-2018), Аляксандр Гура;

— Старшыня суда Цэнтральнага раёна Мінска, старшыня камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў (2008-2012) Мікалай Самасейка;

— Намеснік старшыні Камітэта судовых экспертыз (2013-2020), намеснік генеральнага пракурора з 2020 года Максім Варонін; 

— Прэс-сакратарка Вярхоўнага Суда Юлія Ляскова (участак аформлены на мужа)

Прозвішчы многіх іншых удзельнікаў садовага таварыства чытачу нічога не скажуць, пералічваць іх вялікага сэнсу не мае. 

Але мы не памылімся, калі напішам, што ўчасткі «На Пцічы» маюць амаль што ўсе начальнікі упраўленняў адміністрацыі Лукашэнкі, начальнікі ўпраўленняў Рады бяспекі, а таксама ахоўнікі Лукашэнкі.

На вуліцы садовага таварыства. Фота: Realt.by

Са 150 садаводаў літаральна некалькі чалавек або не маюць дачынення да дзяржаўных структур, або добра замаскіравалі сваё мінулае. Ёсць таксама некалькі банкіраў і малавядомых камерсантаў. 

Дом экс-начальніка Генштаба Пятра Ціханоўскага. Ад гранітнага аздаблення, якое было закладзена ў план, генералу прыйшлося адмовіцца. Фота: Realt.by

Участак таварыства дамінуе над ландшафтам. Невысокі чырвоны плот з металапрофілю амаль не прыкрывае садовыя домікі першай лініі, іх добра бачна з прылеглай дарогі.

Драўляны дом прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза. З выгляду гатовы, але дакументы сведчаць, што закансерваваны. Фота: Яндэкс.Карты

Пры ўсім багацці біяграфіі, а значыць, і шырыні вопыту, некаторых пасялян падводзіць пачуццё архітэктурнага стылю. Дом, падобны да галавы робата ў кепцы, належыць Мікалаю Самасейку

Варта адзначыць, што з некаторых участкаў да сонца цягнецца пустазелле, дамоў там няма: генералы Рахманаў і Гура, а таксама прэм'ер Галоўчанка нават не пачалі будавацца. Усевалад Янчэўскі пачаў, але не скончыў — на самай дальняй і крайняй дзялянцы таварыства толькі бялее фундамент.

Незабудаваны ўчастак Янчэўскага справа ўверсе. Фота: «УКантакце». 

Да самой магчымасці весці будаўніцтва вялікіх дамоў, будучы клеркам, пытанняў няма — усё ж чалавек можа жыць эканомна; абапірацца на дапамогу сям'і, сваякоў і банкаўскага крэдыту.

Цікавае іншае — а як зямля пад Мінскам трапіла ў распараджэнне гэтых гасударавых слуг? Калі мы дапусцім, што яны біліся за яе на аўкцыёнах, як таго патрабуе закон, то безумоўна памылімся. Аўкцыёнаў не было — зямля ішла ў якасці навагодняга падарунка да 2012 года.

Фота: «УКантакце» 

У выпісках з кадастру гаворыцца, што чыноўнікі атрымлівалі яе ў пастаяннае карыстанне адным рашэннем Мінаблвыканкама №1370 з кастрычніка па снежань 2011-га.

Усе атрымальнікі земляў з першай партыі невядомыя, бо нехта ўжо паспеў прадацца маладзейшым калегам, якім важныя понт і статусныя суседзі.

Анатоль Глаз, напрыклад, па ўзросце і пазіцыі ў табелі аб рангах у 2011-м проста не мог прэтэндаваць на бясплатнае выдзяленне зямлі, таму ў 2016-м купіў «На Пцічы» ўчастак за грошы.

Колькі каштавала зямля на момант выдзялення, разабрацца ўжо складана. Але можна прыкінуць, колькі яна каштуе цяпер. 

На «Куфры» выстаўленая актуальная абвестка аб продажы аднаго з самых нягеглых домікаў садовага таварыства «На Пцічы»: танныя матэрыялы, незаведзены газ (хаця на вуліцы ён ёсць), кепская планіроўка, адсутнасць ацяплення, незразумела, што з вадаправодам. 

Спадчына аднаго з нешматлікіх жыхароў СТ, які пабудаваў сабе не дом, а дачу — памерлага ад каранавіруса спецслужбіста Аляксандра Нікуйкі

Колькі за яе хочуць? $100 тысяч. 

З улікам таго, што чалавеку, які хоча камфортна жыць пад Мінскам, у гэтым доміку карысць будзе максімум з падмурка, можна зразумець парадак лічбаў, у які насамрэч ацэньваецца зямля «На Пцічы». 

Каментары10

  • Wow
    25.08.2024
    Глаз - элита? Вы смеетесь. Он даже среди не руководства не имеет авторитета. Абсолютно рядовой госслужащий. Кто мог приравнять эту гавкующую по написанному другими шавку к элите? Разве можно сравнить это с бывшими пресс-секретарями МИДа? Или это уже элита такая… переводчик головченко, лыжник по кустам ковальчук, глаз….
  • 1863
    25.08.2024
    Wow, а что такое вообще элита в диктатурах ?
  • Железный Дровосек
    25.08.2024
    Чего-чего? Элита? Для кала-хоза нет и не может быть никаких «элит»,см.этимологию слова.
    Надо бЫло назвать статью «Как в поселке под Минском поселились гандоны».

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

У сербскім Нові-Садзе тысячы дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі ўладаў краіны ВІДЭА3

Як лічаць галасы на выбарах у ЗША? Хутка тлумачым3

Рак тоўстай кішкі сярод насельніцтва Беларусі на першым месцы4

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі5

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА12

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →